Знайсці
11.04.2024 / 13:092РусŁacБел

У Мінску вайсковы бронеаўтамабіль Dajiang сутыкнуўся з «Яндэкс.Таксі»

Днём 11 красавіка ў Мінску ваенны ўседарожнік Dajiang сутыкнуўся з аўтамабілем «Яндэкс.Таксі». Фота здарэння зʼявіліся ў сеціве, заўважыла «Люстэрка».

Наступствы сутыкнення бронеаўтамабіля і таксі ў Мінску, 11 красавіка 2024 года. Фота: сацсеткі

Паведамляецца, што аварыя адбылася на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Валгаградскай. Мяркуючы па фота, Skoda і бронеаўтамабіль сутыкнуліся ў другой-трэцяй палосах. Рух у раёне ДТЗ з затрымкай. 

Афіцыйнай інфармацыі аб гэтым ДТЗ пакуль няма. 

Наступствы сутыкнення бронеаўтамабіля і таксі ў Мінску, 11 красавіка 2024 года. Фота: сацсеткі

Лёгкія браняваныя машыны CS/VN3 Dajiang («Цмок») былі прыняты на ўзбраенне беларускага войска ў 2017 годзе. Яны праходзілі доследную эксплуатацыю ў батальёне аховы 361-й базы, прымалі ў тым ліку ўдзел у вучэннях «Захад-2017». 

Пасля доследнай эксплуатацыі ў Беларусі браневікі былі дапрацаваныя. Змены закранулі платформу пад узбраенне, сістэму вентыляцыі паветра, кіраванне лябёдкай і эрганоміку вадзіцельскага месца. Бронеаўтамабілі маюць колавую формулу 4×4. У кожным браневіку можа размяшчацца да дзевяці вайскоўцаў у поўнай баявой экіпіроўцы і вадзіцель.

 

Партыя лёгкіх браніраваных машын CS/VN3 Dajiang прыбывае ў Беларусь з Кітая, 18 студзеня 2018 года. Скрыншот: відэа «ВаенТБ»

Цалкам зварны корпус са сталёвай брані забяспечвае абарону чацвёртага класа, здольную вытрымаць агонь са стралковай зброі і траплянне аскепкаў. Маса падрыхтаванага браневіка — 8700 кілаграмаў.

Чытайце таксама:

Інжынеру «Мінаблаўтатранса» далі рэальны тэрмін за ДТЗ з маршруткай пад Смалявічамі, у якім загінулі 13 чалавек

На МКАД з-за нетрымання дыстанцыі сутыкнуліся тры машыны

На вуліцы Чарвякова ў Мінску згарэў аўтамабіль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
11.04.2024
Што такое "вадзіцель"?
0
цмок/адказаць/
11.04.2024
а што ваенны ўседарожнік робіць на вуліцах Мінска? таксама такі бачыла
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера