Знайсці
11.04.2024 / 08:586РусŁacБел

П'яны дрывасек без дай прычыны ўдарыў нажом у грудзі чалавека ў аўтобусе ў Мінску

Здарэнне адбылося на маршруце №40.

Адзін з пасажыраў, п'яны 48-гадовы мужчына, раптам, нічога не кажучы, беспадстаўна схапіў за шыю 65-гадовага пасажыра, які сядзеў побач, і ўдарыў яго нажом у грудзі, паведамляюць «Мінск-навіны».

Пацярпелы не разгубіўся і стаў абараняцца, выкручваючы нападніку руку, каб ён не нанёс яшчэ адзін удар, і выбіў нож з рук.

Мужчыны працягнулі змагацца, а калі аўтобус спыніўся, пацярпелы выштурхаў хулігана з салона.

Кіроўца падышоў да пацярпелага, і высветлілася, што ўдар нажом у грудзі прыйшоўся, на шчасце, не глыбока, лязо нажа пакінула толькі павярхоўную рану.

Міліцыя затрымала нападніка ў той жа вечар. Ён працуе дрывасекам, быў раней судзімы, мае незнятую судзімасць.

Зараз яму пагражае да 10 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
45
1
филя/адказаць/
11.04.2024
Человек измученный дровами.
5
Вася/адказаць/
11.04.2024
Игорь, а ты уже разобрался? Два ехало рядом, слово за слово, один колхозник сказал второму что тот козёл и овца, что для бывшего зека тяжелейшее оскорбление, такое могло быть ? Вполне. Это конечно не причина хвататься за нож, но за языком надо тоже очень внимательно сейчас следить, можно и под ребро нарваться получить.
12.04.2024
Вася, ты хто? Iдзі за рвк. Калі свае крыўды ня можаш засунуць сабе у с...у.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера