Знайсці
10.04.2024 / 17:07РусŁacБел

У Мінску адкрываецца першая кавярня для фанатаў K-pop

Абяцаюць карэйскія дэсерты і анімэ-атрыбутыку.

Фота: інстаграм magic_shop.cafe

Тэматычная K-pop-кавярня адкрыецца 13 красавіка на вуліцы Карла Маркса, 20. Для першых наведвальнікаў абяцаюць сапраўднае свята, заўважыў CityDog.io.

Фота: інстаграм magic_shop.cafe

Фанатаў паўднёвакарэйскай музыкі пацешаць фотазонай з роставымі фігурамі зорак K-pop, тэматычнымі дэсертамі, аўтарскімі падарункамі, а таксама музыкай і кліпамі вядомых паўднёвакарэйскіх гуртоў.

Гэта першая падобная ўстанова ў Беларусі.

Чытайце таксама:

У мінскіх кавярнях сёлета зробяць больш летніх тэрас

У Варшаве адкрываецца першая кавярня праекту Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста»

На першым паверсе ГУМа адкрылася кавярня з відам на горад і пірожнымі па 3,5 рубля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031