Знайсці
08.04.2024 / 11:592РусŁacБел

У аўторак у Мінску будзе +26°С

Прагноз надвор'я на 9-11 красавіка.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу +8..+14°С, максімальная днём +21..+27°С. У Мінску чакаецца +24..+26°С.

10 красавіка працягнецца паступленне цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, у дзённы час месцамі парывісты.

Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +20..+27°С. У Мінску +22°С.

У чацвер, 11 красавіка, стане халадней. Будзе без ападкаў. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Ноччу +4..+10°С, па паўднёвым усходзе да +12°С, максімальная днём +11..+18°С. У Мінску +14°С.

Чытайце таксама:

Лета вернецца ў панядзелак

Сіноптыкі асцярожна спрагназавалі, калі вернецца цяпло

Учора — гарачыня і навальніца, а сёння ў Мінску — красавіцкі снег

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
08.04.2024
Adureć, što robicca.
09.04.2024
гэта яшчэ што... у Минску не выключылі ацяпленне - https://nashaniva.com/340339
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031