Знайсці
05.04.2024 / 08:139РусŁacБел

Маланка ўдарыла ў Статую Свабоды ФОТАФАКТ

Разрад трапіў у паходню, што трымае ў руцэ Свабода. Сам аб'ект застаўся цэлы.

Маланка трапляе ў скульптуру некалькі разоў на працягу года. Аднак яна заземленая чатырма кабелямі, таму стыхія не наносіць ёй ніякай шкоды.

Фота: @DanTVusa/X

3 красавіка ў Нью-Ёрку назіраўся моцны дождж і навальніца.

Але знаходзіцца ўнутры комплексу ў непагадзь было бяспечна, і ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

У ПАР аўтобус з паломнікамі зваліўся з моста вышынёй 50 метраў: загінулі 45 чалавек, выжыла толькі васьмігадовая дзяўчынка

У Гомелі бура абрынула сцяну жылога дома

Учора — гарачыня і навальніца, а сёння ў Мінску — красавіцкі снег

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
1
Андрусь/адказаць/
05.04.2024
Мара, у свеце пад эгідай у тым ліку і ААН панапрыймана купа цалкам слушных дамоваў, паводле якіх ААН не можа вырашыць нешта камусьці "аддаць". І, калі ў свеце ёсць Міжнародны крымінальны суд, які вызнае пэўных асобаў падазраванымі ў здзяйснені міжнароднага кррымінальнага злачынства, мусіць быць сіла, якая здолее забяспечыць здзяйсненне міжнароднага правасуддзя - увайсці ў краіну і даставіць падазраванага да суда, а, калі ягоная віна будзе даведзеная. забяспечыць выкананне пакарання. Калі Рада ў правах чалавека вырашае, што ў краіне парушаюцца правы чалавека і ўнутрыкраінавыя дзяржорганы адмаўляюцца спыняць парушэнне і аднаўляць парушаныя правы, павінна быць сіла, якая можа прымусіць гэтыя органы выканаць міжнародныя правілы альо прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці. Так, дзяржавам дзеля гэтага трэба ахвяраваць нейкай чсткай суверэнітэту. Але ў сёняшнім глабалізаваным свеце іншага шляху для дасягнення міру і свабоды няма. Ніякі суверэнітэт дзяржавы не можа быць вышэйшым за ўласную свабоду і правы канкрэтнай асобы. І таму свету неаходна прыходзіць да ўсведамлення таго, што, калі ёсць злачынцы на чале дзяржаваў, мусіць быць і міжнародная паліцыя, якая павінна гэтых злачынцаў спыняць. 
0
Мара/адказаць/
06.04.2024
Андрусь, гэта тая самая вера ў "мудрага цара", толькі цяпер ён міжнародны і адваротны ўплыў на яго амаль немагчымы.
0
Андрусь/адказаць/
06.04.2024
Мара, пакуль існуюць парушальнікі асабістай свабоды асобы і грамадскіх дамоваў мірнага і свабоднага суіснавання, мусіць існаваць і сістэма спынення гэтых парушэнняў і прыцягнення да адказнасці парушальнікаў. На міжасобасным узроўні гэта мусяць рабіць паліцэйскія органы канкрэтнай дзяржавы (не пра Беларусь, дзе не да законаў). Гэткія ж органы павінны быць і на ўзроўні асоба-дзяржава і на міждзяржаўным узроўні. Чалавек, калі не можа абараніць свае парушаныя правы на ўзроўні дзяржавы, павінен мець магчымасць звярнуцца ў сусветныя органы, якія вызначаць справядлівасць. І гэтае рашэнне павінна быць выканана. Калі дзяржава ўхіляецца яго выконваць, павінна быць сістэма прымусу дзяржаваў да выканання.
У Беларусі і за яе межамі зараз жывуць дзясяткі грамадзян Беларусі, якім, паводле рашэнняў Камітэта ў правах чалавека ААН, дзяржава Рэспубліка Беларусь вінная досыць вялікія суммы кампенсацыяў за парушэнне іхніх правоў з боку дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Але дзяржава Рэспубліка Беларусь дэманстратыўна і нахабна не выконвае гэтыя рашэнні КПЧ ААН, а яе прапагандысты ўсяляк здзекваюца і насмяхаюцца з самога механізму абароны правоў людзей у свеце. Таму ў ААН павінна быць сіла, якая такіх нахабаў і злачынцаў прымусіць выконваць правілы і прыцягне да адказнасці за злачынствы.  
Прыклад міждзяржаўных адносінаў -  "нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў" Расіяй Украіне нават не буду разбіраць. Тут увогуле стала відавочнай імпатэнцыя такой структуры, як ААН менавіта праз адсутнасць у яе складзе нейкага маханізму прымусу выканання міжнароднага права. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера