Знайсці
04.04.2024 / 09:212РусŁacБел

На Віцебшчыне раскрылі забойства, якое адбылося 25 год таму

Улетку 1998 года на беразе ракі ў Сенненскім раёне знойдзены труп 26-гадовага жыхара Оршы з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Яго застрэлілі, прывязалі гіру і патапілі. Адразу раскрыць злачынства не ўдалося. 

 Затрыманне аднаго з падазраваных. Скрын відэа

У 90-я гады загінулы займаўся наркотыкамі, якія дастаўляў з Расіі для продажу ў Беларусі. Аднойчы ён з «партнёрамі» адпачываў на прыродзе, паміж імі адбыўся канфлікт праз грошы — 38-гадовы знаёмы некалькі разоў стрэліў у пацярпелага, той памёр на месцы. Каб пазбавіцца ад трупа, забойцы прывязалі да яго шыі гіру і скінулі цела ў раку.

Праз 14 гадоў двое з фігурантаў, якія ўдзельнічалі ў забойстве, памерлі.

Дваіх, што засталіся, днямі затрымалі ў Оршы.

Якім чынам аператыўнікі выйшлі на след падазраваных праз 25 год, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

«Халасцяк без вышэйшай адукацыі». У Беларусі вызначылі партрэт тыповага педафіла

Следчы камітэт нарэшце раскрыў забойства 25-гадовай даўніны. Вось толькі караць ужо няма каго

У Польшчы наведнік стрыптыз-клуба спрабаваў зарэзаць танцоўшчыцу з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1
0
Допыт/адказаць/
04.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
коля соучастник /адказаць/
04.04.2024
Как можно верить организации?под названием мвд которая каждый день творит геноцид беларусов Сплошные раскрытия убийств в последнее время особенно когда им разрешили стрелять по толпе Совпадение?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера