Знайсці
03.04.2024 / 12:163РусŁacБел

Гамяльчук даўно хацеў знесці пабудову на сваім участку, але не мог дамовіцца з саўладальнікамі. Усё вырашыла ўчорашняя стыхія

У Гомелі абвалілася сцяна прыватнага дома па вуліцы Пляханава. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Гамяльчук, на ўчастку якога ўсё адбылося, распавёў «Моцным навінам» некаторыя падрабязнасці. 

Па словах мужчыны, будынак быў нежылым. Гэтай пабудове ўжо каля 20 гадоў, і яе збіраліся знесці.

«Адзін з дольшчыкаў каля 20 гадоў пражывае дзесьці ў Францыі, а другі — у Ізраілі. Да гэтага будынка ім не было ніякай справы. Паколькі з уласнікамі не было кантакту, трэба было рашэнне адміністрацыі на знос. Такім чынам, усе фінансавыя выдаткі і бюракратычныя правалокі цалкам ляглі на нашы плечы», — распавядае гамяльчук.

Знесці такі дом — задавальненне не з танных, за такую працу прыйдзецца выкласці парадку 10 тысяч рублёў. Але тут у справу ўмяшалася стыхія.

«Знаходзіліся дома, пачулі грукат. Выйшлі на вуліцу — а там такая сітуацыя. Выклікалі ратавальнікаў, яны разабралі завалы і расчысцілі мясцовасць, каб пераканацца ў адсутнасці ахвяр», — распавядае падпісчык.

Такім чынам, прырода вырашыла «дапамагчы» гамяльчаніну знесці непатрэбны будынак. Галоўнае, што абышлося без ахвяр.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі асцярожна спрагназавалі, калі вернецца цяпло

У Гомелі бура абрынула сцяну жылога дома

Учора — гарачыня і навальніца, а сёння ў Мінску — красавіцкі снег

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
гезгала/адказаць/
03.04.2024
Ляснуў сцяну пад шумок, а спіхнуў на вецер. Спрытна!
2
Правдоруб 54/адказаць/
03.04.2024
Совладельцы барака из овна и палок в США и Израиле?).... Видимо, начинающие блоХеры гомельские посетили новинку! 20 лет постройке, собирались снести... Бедные египетские пирамиды, они под угрозой!)
03.04.2024
М, якое цудоўнае супадзенне! Дахі ветрам зрывае - гэта запраста, а вось каб сценку з цэглы раскідала - першы раз бачу :))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера