Знайсці
02.04.2024 / 16:597РусŁacБел

Запрацаваў каталог беларускага ютуба, у якім можна адшукаць усё

Хочацца паглядзець нешта беларускае, але не ведаеце, што? Цяпер ёсць адмысловы сайт Brama, які ў гэтым дапаможа.

Рэсурс brama.online — гэта каталог відэа, створаных беларусамі, падзелены на катэгорыі. Сайт запусцілі 1 красавіка.

Стваральнікі сайта тлумачаць, што, нягледзячы на існаванне алгарытмаў ютуба, знайсці на ім цікавае відэа можа быць цяжка. Алгарытмы прасоўваюць такія відэа, якія з большай верагоднасцю спадабаюцца шырокаму колу людзей. Таму яны могуць параіць гледачу ролікі, папулярныя ў суседніх краінах ці ў людзей з іншымі густамі, і абмінуць увагай насамрэч цікавы гэтаму чалавеку кантэнт.

Brama дазваляе выбраць цікавае відэа з 17 катэгорый, у тым ліку з запатрабаваных катэгорый «дзеткам», «стасункі», «гісторыя», «грамадства», «блогеры». На сайце асобна адзначаныя новыя каналы, у тым ліку і нішавыя, накшталт англамоўнага канала экалагічнага інстытута Сахарава ў Мінску ці канала беларускага акардэаніста і кампазітара Аляксандра Ясінскага, які жыве ў Чэхіі. 

Таксама на сайце выдзяляюць каналы, якія цяпер набіраюць папулярнасць, найбольш папулярныя каналы і тыя, якія знаходзяцца ў трэндзе. Таксама адзначаныя свежыя відэа і ролікі, папулярныя па выніках тыдня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Беларускі святар адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката

Беларус згубіў у Камеруне польскі дазвол на жыхарства і не можа вярнуцца дахаты

Samsung вярнуў сабе першае месца на рынку смартфонаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
2
Woodoo Cult /адказаць/
03.04.2024
Ramuald Traŭhut, а беварускае гэта чыё?
0
Просьба /адказаць/
06.04.2024
Рэдакцыя, перадайце сайту, што воентв гэта канал лукашэнкаўскай прарасейскай прапаганды. Нехта дадаў яго на гэты сайт. Так харошы сайт рызыкуе пераўтварыцца ў рупар лукашэнкаўскай прапаганды! Спасылка: https://brama.online/youtube/channel/voentvby
0
Адпіска/адказаць/
06.04.2024
Усё сайт сапсаваўся. Там ужо з'явіўся канал Лукашэнкаўскага БТ і ВоенТв.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930