Знайсці
29.03.2024 / 01:0846РусŁacБел

Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»

Удзельнікі так званага «Сусветнага рускага народнага сабору» пад старшынствам патрыярха Кірыла прынялі «наказ», у якім апісалі расійскае ўварванне ва Украіну як «свяшчэнную вайну». Узгадалі і Беларусь. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце Маскоўскай Патрыярхіі.

Удзельнікі Рускага народнага сабора. Фота: vrns.ru

Сабор, які 27 сакавіка праходзіў у маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля, назваў «спецыяльную ваенную аперацыю» (як расійскія ўлады называюць вайну ва Украіне) «новым этапам нацыянальна-вызваленчай барацьбы рускага народа супраць злачыннага кіеўскага рэжыму і калектыўнага Захаду, які стаіць за ім». 

«З духоўна-маральнага пункту гледжання спецыяльная ваенная аперацыя з'яўляецца свяшчэннай вайной, у якой Расія і яе народ, абараняючы адзіную духоўную прастору Святой Русі, выконваюць місію «ўтрымліваючага», што абараняе свет ад націску глабалізму і перамогі Захаду, які ўпаў у сатанізм», — гаворыцца ў выніковым дакуменце, які называецца «наказ».

У ім таксама сказана, што «пасля завяршэння СВА ўся тэрыторыя сучаснай Украіны павінна ўвайсці ў зону выключнага ўплыву Расіі».

«Магчымасць існавання на дадзенай тэрыторыі русафобскага, варожага Расіі і яе народу палітычнага рэжыму, а роўна палітычнага рэжыму, кіраванага з варожага Расіі знешняга цэнтра, павінна быць цалкам выключана». 

Такім чынам, прыняты з'ездам дакумент фактычна заклікаў да поўнага знішчэння Украіны як суверэннай краіны. 

«Межы рускага свету як духоўнага і культурна-цывілізацыйнага феномену істотна шырэйшыя за дзяржаўныя межы як цяперашняй Расійскай Федэрацыі, так і вялікай гістарычнай Расіі», — не абмяжоўваючы сябе межамі, піша праваслаўны з'езд. 

У выніковым дакуменце ўзгадалі не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў, уз'яднанне з якімі рускія праваслаўныя абвясцілі прыярытэтам. 

«Уз'яднанне рускага народа павінна стаць адной з прыярытэтных задач знешняй палітыкі Расіі. Расіі варта вярнуцца да існуючай больш за тры стагоддзі дактрыне трыадзінства рускага народа, згодна з якой рускі народ складаецца з вялікаросаў, маларосаў і беларусаў, якія з'яўляюцца галінамі (субэтнасамі) аднаго народа, а паняцце «рускі» ахоплівае ўсіх усходніх славян — нашчадкаў гістарычнай Русі», — заяўляюць удзельнікі нарады.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць

У Мінску затрымалі гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага

Аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара з Гродна

Затрымалі хрысціянскага прапаведніка Сергія Мельянца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
39
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
126
0
РПЦ не самастойная структура./адказаць/
29.03.2024
Змова з ісламскімі тэрарыстамі дзеля сумеснага тэракту на канцэрце Пікніка, (не электарат газманава ж пастралялі!), праграмаванне экзальтвванай паствы на "свяшчэнную вайну" мае на мэце абвясціць чарговую "велікую отечественную". Так было зроблена пасля сумеснага з Гітлерам пачатку 2 Сусветнай. Мабілізацыя ў Расеі правалілася, а псіхі павінны хутка скончыцца. Схема простая: спачатку дурка закідаецца ад "блажэнных", а пасля пакрысе праз школы і сады даводзіцца астатнім. "А што такова, еслі деткі песенькі поют про геройскіе победы?" І так ўсе непрыкметна пачынаюць гэтым жыць, прынюхаліся да новай вайны і не смярдзіць.
0
Коля /адказаць/
29.03.2024
Какой это собор, какая церковь ? Это ЦК КГБ СССР и их внуки в парчёвых женских платьях для маскировки
0
Юрась/адказаць/
29.03.2024
Тоютюновий патріярх "Гуня" оголосив у відкриту джихад Україні! а тепер-найцікавіше:люди Гуні в Україні (митрополити та численні попи з т.з. УПЦ-МП) вже 2 роки живуть-не тужать! Жодного не засудили за заперечення укрдержави,зраду,допомогу росДРГ,наведення ракет тощо..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930