Знайсці
28.03.2024 / 10:11РусŁacБел

У Гомелі будуць судзіць студэнта за крадзеж з мамінай шафы

Гамяльчук знайшоў чужыя грошы і спрабаваў укласці іх у бізнэс, але прагарэў і зарабіў крымінальную справу, піша «Белка».

Гісторыя пачалася ў студзені мінулага гады. 19-гадовы студэнт адной з гомельскіх ВНУ знайшоў у шафе маці скрынку са стадоларавымі купюрамі. Выцягнуў некалькі банкнот і пачаў чакаць далейшага развіцця падзей. Неўзабаве хлопец зразумеў, што прапажа засталася незаўважанай, тады ён стаў у скарбонку зазіраць усё часцей.

Грошы ён вырашыў не прасаджваць, а ўкладваць у справу: купляў мабільныя прылады з мэтай перапродажу, гуляў на крыптабіржы. 

Аднак стартапы поспеху не прынеслі. Набытыя смартфоны прыйшлося перапрадаць нават ніжэй за іх сабекошт. На біржы хлопец таксама прагарэў. 

Разам з тым за год пачак долараў у мамінай шафе схуднеў з 9 500 долараў да 300. 

Як пазней высветлілася, грошы не належалі сямʼі. Выручку ад продажу машыны даў на часовае захоўванне маці яе знаёмы. 

Прапажу знайшлі, калі ўладальніку долараў спатрэбіліся грошы на лячэнне пасля цяжкай хваробы. 

Вярталі ўладальніку яго зніклыя зберажэнні ўсім светам. Але сабраць удалося толькі малую частку. 500 долараў далі бабуля з дзядулем, тысячу — бацька хлопца, які пражывае асобна. З каштоўнасцяў у абвінавачанага толькі ноўтбук і мабільнік, ды і тыя набытыя ў растэрміноўку, якая яшчэ не пагашана. 

Хлопец прызнаўся ў крадзяжы і раскаяўся. Аднак гэта не вызваліла яго ад адказнасці. За крадзеж у буйным памеры ў дачыненні да маладога чалавека завялі крымінальную справу.

@nashaniva У Мазыры шукаюць расійскага вайскоўца, які скраў арэндны аўтамабіль #беларусь#мозырь#солдат#военные#всрб#армиябеларуси#новостибеларуси#арендаавто#каршеринг♬ Epic Disaster - Kidmada

Чытайце таксама:

Беларус купіў кавалак дрэва за 680 даляраў

У Мазыры затрымалі серыйнага «дамушніка»

Махляры пераканалі 83-гадовую жанчыну перавесці ім грошы, бо «купюры заражаныя»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930