Знайсці
26.03.2024 / 17:051РусŁacБел

Прадаўцы аўтамабіляў просяць адмяніць рэгуляванне цэнаў у іхняй сферы

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) прапанавала выключыць легкавыя аўтамабілі з-пад дзеяння нормаў пастановы Савета Міністраў № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэнаў», згодна з якімі цэны на легкавікі рэгулюе дзяржава. Адпаведнае паведамленне размясцілі на сайце БАА.

Фота ілюстрацыйнае

Сваю прапанову арганізацыя грунтуе на матэрыялах праведзенага перад гэтым міні-даследавання. Для яго БАА запрасіла ў Белстата інфармацыю пра індэксы спажывецкіх цэн (ІСЦ) на легкавыя аўтамабілі за перыяд са студзеня 2023 года па люты 2024-га.

Паводле атрыманых звестак, ІСЦ у снежні 2023 года склаў 105,57% да ўзроўню снежня 2022-га, а ў лютым 2024 года — 102,88%. Гэта значыць, прыкметнае зніжэнне цэнаў. А прычына гэтага ў тым, што, як лічыць БАА, на рынку продажаў новых легкавікоў дамінуе айчынная кампанія «БелДжы», а кантроль за цэнамі гэтага вытворцы выконвае дзяржава «з дапамогай уладальніцкага нагляду ў асобе Мінпрама». А іншыя аўтадылеры вызначылі сваю цэнавую палітыку з аглядкай на лідара рынку.

@nashaniva Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію #беларусь#нашаніва#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#авто#белорусы#беларускаямова#перекуп#мова♬ Paris - 3Hzwave

У асацыяцыі адзначылі, што праз пастанову Саўміна «Аб сістэме рэгулявання цэнаў» беларускі аўтабізнэс «пазбавіўся традыцыйных у сусветнай практыцы інструментаў стымулявання продажаў». Гэта, як лічаць у БАА, неэфектыўная сістэма аўтабонусаў (стымуляцыйных выплат), зарэгуляваны аўталізінг, магчымасці рэкламы і іншае.

«Узраслі агульныя працавыдаткі, сфармаваўся залішні дакументаабарот, істотна вырасла верагоднасць здзяйснення тэхнічных памылак пры афармленні дакументаў. З улікам вышэйпададзенага ўяўляецца мэтазгодным выключыць легкавыя аўтамабілі з-пад дзеяння нормаў пастановы № 713», — заявілі ў асацыяцыі.

Чытайце таксама:

На станцыях тэхагляду пачалі афармляць дазволы для аўто на тры гады

У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Мытны камітэт выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Беларускія мытнікі даведаліся пра іх ад СМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Нет!/адказаць/
26.03.2024
Вы должны все свои деньги отдать лукашеночке и свалить из страны нафиг. Ну, или сдохнуть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031