Знайсці
25.03.2024 / 18:2916РусŁacБел

Міністрам абароны Літвы стаў вядомы прыхільнік абмежаванняў супраць беларусаў

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новым міністрам абароны Лаўрынаса Кашчунаса, паведаміла прэс-служба палітыка.

Лаўрынас Кашчунас. Скрыншот з відэа

Лаўрынас Кашчунас вядомы сярод іншага тым, што, з'яўляючыся кіраўніком камітэта літоўскага Сейма па нацыянальнай палітыцы, настойваў на ўвядзенні ўсё новых абмежавальных мераў супраць беларусаў. 

Адна з апошніх ягоных ініцыятыў — прапанова пазбаўляць дазволаў на жыхарства расіян і беларусаў, якія рэгулярна вяртаюцца ў краіны свайго грамадзянства.

Акрамя таго, ён збіраўся зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расіі і Беларусі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве.

Раней Кашчунас таксама змагаўся супраць павелічэння для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ) з аднаго да трох гадоў, а 19 жніўня мінулага года заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы занепакоіцца праявамі «ліцвінізму» з боку іх суайчыннікаў.

Чытайце таксама:

Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма

У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне

Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
2
0
Добрая навіна/адказаць/
26.03.2024
Зараз і пабачым як спадар Кашчунас дасць рады ядэрнай атацы маскавітаў і лукашыстаў пра якую папярэдзіў Сахашчык. Хутчэй за ўсе дасць па-тапках як і іншыя летувісты.
0
Літвін/адказаць/
26.03.2024
мясцовы2, як разбірацца будзеш? Магу даць тэлефон можам сустрэцца але ты у нагавіцц д@ыснеш герой
0
З Друзгенікаў /адказаць/
26.03.2024
мясцовы2, спачатку трэба з вамі разабрацца здраднікамі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031