Знайсці
25.03.2024 / 14:393РусŁacБел

Мытны камітэт выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Беларускія мытнікі даведаліся пра іх ад СМІ

Мытны камітэт Беларусі 25 сакавіка выпусціў прэс-рэліз, у якім звярнуў увагу вадзіцеляў на абмежаванні, уведзеныя Польшчай пры перасячэнні граніцы.

 «Звяртаем увагу кіроўцаў аўто, якія перасякаюць польскую-беларускую мяжу! Польскі бок увёў абмежаванні на пропуск у Беларусь машын. Польскія мытнікі разварочваюць аўто, якія падпадаюць пад пэўныя крытэрыі, уладальнікі якіх не могуць даказаць, што транспартныя сродкі ідуць транзітам і не будуць прададзеныя ў Беларусі і Расеі.

Звесткі пра такія новаўвядзенні атрыманы з неафіцыйных крыніц, а таксама інтэрнэт-рэсурсаў, якія масава папярэджваюць пра гэта», — піша ДМК і дадае спасылку на інтэрнэт-выданне пра аўто. 

ДМК распавядае, што абмежаванні датычацца аўтамабіляў ад еўрапейскіх вытворцаў з абʼёмам рухавіка больш за 1,9 літра, прызначаныя для экспарту ў Беларусь і Расію. 

«Паводле папярэдняй інфармацыі з інтэрнэт-рэсурсаў, поўная блакіроўка ўсіх машын з маторам 1,9 л і вышэй працягнецца да 1 красавіка», — піша ДМК са спасылкай на Onliner. 

Ніякай афіцыйнай інфармацыі ад польскага боку ДМК не прыводзіць.

@nashaniva Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію #беларусь#нашаніва#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#авто#белорусы#беларускаямова#перекуп#мова♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Польшча не выпускае ў Беларусь транзітныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
5
бабруйчанін/адказаць/
25.03.2024
Ні памыліуся ..Кожны падхарунжы падпаручык памежнік Польшы " на вока" прымае рашэнне
0
Шуба качанавай /адказаць/
25.03.2024
бабруйчанін, а ў РБ наадварот. Нават прасцейшыя рашэнні прынімаць на месцах ніхто не хоча. Да апошняга будуць адпраўляць вышэй і пісаць адпіскі.
0
бабруйчанін/адказаць/
26.03.2024
Шуба качанавай ,Менавіта шуба павінна ведаць " працедуру захоування у падобныя часы Від бодры прідуркаваты..Адпіска гєта Сення Зараз рашєнне Адпісваюца па законе дзе яшче да закона А вось падпаручык падхарунжы у Польшче " любезен " з харунжым паручыкам а да цябе беларуса як і да украінцау зараз...З дзецьмі па 8 гадзін у чєргах на мяжы і болей.і.Лагодныя услужлівыя былі у 89 91 93....Вока за імі ні адвадзі ці шпінгалеты скруцят у інтєрнаце гатєле ці паперу с..нясут))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031