Знайсці
24.03.2024 / 12:488РусŁacБел

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Выданне РБК у сваім матэрыяле пра тэракт у «Крокусе» ўзяла каментар у неназванай крыніцы наконт таго, чаму тэрарыстаў не маглі затрымаць столькі гадзін, хаця яны ехалі па федэральнай трасе, не мяняючы ні машыну (вельмі заўважную), ні нумароў.

Аўтамабіль «Рэно» з чорным дахам, на якім перасоўваліся падазраваныя ў тэракце ў Падмаскоўі

«Яны загадзя вывучылі схему перамяшчэння і прадумалі шляхі адыходу», — кажа крыніца РБК.

З яе слоў, тэрарысты пакінулі будынак «Крокуса», змяшаўшыся з натоўпам наведвальнікаў, якія выбягаюць з канцэртнай залы. З месца злачынства яны з'ехалі на тым жа аўтамабілі, на якім і прыехалі.

Па словах крыніцы, яны паехалі да трасы М3 і па ёй накіраваліся ў бок Бранскай вобласці.

Суразмоўца дадаў, што ўвесь гэты час іх адсочвалі спецслужбы — важна было зразумець маршрут руху тэрарыстаў і выявіць арганізатараў тэракту.

Нагадаем, па версіі Уладзіміра Пуціна, выканаўцаў тэракту чакала «акно» на ўкраінскай мяжы. Хто адкрыў гэта «акно» з расійскага боку, не паведамлялася.

@nashaniva Пасля страляніны ў падмаскоўным «Крокусе» на ўваходах у Мінскія гандлёвыя цэнтры «Дана Мол» і «Грын» паставілі аўтаматчыкаў #крокус#крокусситихолл#беларусь#нашаніва#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#милиция#милициябеларуси#данамолл♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце таксама:

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Зʼявілася відэа, знятае самімі тэрарыстамі ў «Крокусе»

Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»

На будынку Нацыянальнай бібліятэкі з'явіўся расійскі сцяг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
33
Ха-ха
71
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
27
0
Фэйс/адказаць/
24.03.2024
так, для уzкіх жыцці людзей сапраўды “фуфло”
24.03.2024
Фэйс, ты палмфэйс инфузориойдный, брысь
0
Інфа сто працэнтав/адказаць/
24.03.2024
Я, папярэджвалі не пуціна, а ў першую чаргу амерыканскіх грамадзян. І нейкіх чыноўнікаў. З пукіным ніхто не размаўляе даўно. Скажу больш, нехта з рускіх чыноўнікаў і злівае інфу амерыканцам пра актыўнасць фсб (што яны рыхтавалі тэракт)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031