Знайсці
22.03.2024 / 23:3213РусŁacБел

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Паліну Шарэнда-Панасюк знялі ў прапагандысцкім фільме на «Беларусь 1». Здымачную групу прыслалі ў Рэчыцу ў жаночую калонію для рэцыдывістак. Тут і ўтрымліваюць палітзняволеную ва ўмовах, прызнаных катаваннем.

Паліна Шарэнда-Панасюк

Яна ўжо даўно адбыла прызначанае ёй пакаранне за «абразу Лукашэнкі» і «гвалт у адносінах міліцыянера», але ёй дадаюць год за годам за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Чарговы тэрмін Паліны Шарэнда-Панасюк сканчаецца 21 мая 2024 года. Магчыма, удзел у прапагандысцкай праграме і з’яўляецца ўмовай вызвалення і спынення катаванняў.

Аналізаваць словы закладніцы не мае сэнсу.

Пазітыўны момант у існуючых абставінах — магчымасць для сям’і ўбачыць Паліну ўпершыню за доўгі час. А яна змагла пабачыць некалькі секунд відэа з дзецьмі і мужам, якое ёй са свайго мабільніка паказала журналістка БТ.

Звернем увагу толькі на адзін дыялог. «Вы называеце сябе беларускай, патрыёткай?», — спыталася прапагандыстка. «Так», — адказала Паліна. «А ў чым заключаецца ваш патрыятызм?» — У тым, што мая краіна самая лепшая», — з усмешкай стала Паліна 

«Краіна ў якіх межах?» — паспрабавала яе справакаваць журналістка.

«Для мяне ў тых, у якіх ёсць», — адказала Паліна. «То-бок калі Брэст [аддаць] Польшчы…» — зноў пачала прапагандыстка. Паліна Шарэнда-Панасюк не адказала ёй нічога.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
35
Абуральна
37
7
Влад/адказаць/
23.03.2024
В таком случае непонятно какие претензии к Протасевичу. В чём отличие между ними?
23.03.2024
Влад,А ты розніцы не бачыш? Патлумачыць?

1. Паліна ў палоне абсалютна за няма за што
2. Яна даўно незаконна адбыла тэрмін, але яе ўжо 4 год трымаюць у зняволенні, катуюць і здзекуюцца
3. У яе дзеці.
4. А што ты будзеш рабіць, "герой", калі цябе нізашто пазбавяць дзяцей і будуць трымаць у няволі без тэрміну, у жудасных умовах?
5. Яна не здалася і не прысягнулася на вернасць лукашызму
5
Влад/адказаць/
23.03.2024
No ,  1) а Протасевич интервью с пляжа в Тайланде давал?
 2) Протасевичу светило 10 лет, а не 3 года как ей и она вообще могла бы условку получить как мать 2 детей если бы сразу такое интервью дала. Ну и смысл детей сиротами на 4 года сделать?
3) Вот именно ради детей и не надо было нарываться хотя бы на дополнительный срок.
4) Я не знаю что буду делать, но какое отношение имеют мои действия к действиям Протасевича или Шарендо-Понасюк?
5) Нутык и Протасевич не присягал!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031