Знайсці
22.03.2024 / 14:151РусŁacБел

Беларускі хакеіст пра Кальцова: Ён прымусіў мяне паверыць у сябе

Выхаванец жлобінскага «Металурга» Аляксандр Сувораў падзяліўся ўспамінамі пра хакеіста і трэнера Канстанціна Кальцова, які пайшоў з жыцця ў 42 гады.

Канстанцін Кальцоў. Фота: hcdinamo.by

«Вельмі цяжкая навіна. Гэта вялікая страта для беларускага хакея. Канстанцін Яўгенавіч быў выдатным хакеістам і спецыялістам, які ўсім усё даўным-даўно даказаў. Выдатны чалавек з добрай душой.

Мне пашчасціла з ім папрацаваць у «Дынама-Маладзечна». І зараз, азіраючыся назад, я магу сказаць, што для мяне асабіста гэта быў найлепшы сезон.

Выдатная каманда, класны трэнерскі штаб. І ўсё гэта было дзякуючы Кальцову, які трымаў атмасферу ў калектыве. Думаю, хлопцы з той каманды пагодзяцца са мной.

Канстанцін Яўгенавіч любіў сваю працу. Замест таго, каб паехаць дадому пасля ранішняй трэніроўкі,

ён часцяком заставаўся ў палацы і ішоў вечарам на лёд з маладымі хлопцамі, дапамагаў індывідуальна. Сапраўдны прафесіянал, які рос у прафесіі сам і дапамагаў расці падапечным.

Пасля сезона ў Маладзечне мы з ім пастаянна былі на кантакце. Кальцоў паверыў у мяне і прымусіў мяне паверыць у самога сябе. Бязмерна ўдзячны яму за гэта, таму што дзякуючы яму я зрабіў вялікі крок у сваёй хакейнай кар'еры. Канстанцін Яўгенавіч ставіўся да мяне як да сына, па-бацькоўску.

Калі ў мяне была асабістая трагедыя, ён быў адным з першых, хто мне патэлефанаваў і падабраў словы падтрымкі. Шчаслівы, што гэты чалавек быў у маім жыцці. Спачуванні ўсім родным і блізкім», — цытуе Суворава прэс-служба жлобінскага «Металурга».

***

18 сакавіка стала вядома пра смерць Канстанціна Кальцова на 43-м годзе жыцця. Паліцыя Маямі прыярытэтнай версій лічыць самагубства.

Былая жонка Кальцова Юлія Міхайлава не выключыла, што прычынай смерці стаў няшчасны выпадак.

У Кантынентальнай хакейнай лізе Кальцоў, які выступаў на пазіцыі крайняга нападніка, правёў 426 гульняў у складзе «Салавата Юлаева», «Атланта», «Ак Барса» і мінскага «Дынама» і набраў 128 (49+79) балаў. У складзе ўфімскай каманды ён стаў чэмпіёнам Расіі ў 2008 і 2011 годзе. Адпаведна, у 2011-м ён выйграў Кубак Гагарына.

Чытайце таксама:

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

«Хутчэй за ўсё, ён быў п'яны». Інтэрв'ю з былой жонкай Канстанціна Кальцова, якая таксама жыве ў Маямі

«Ён пасварыўся». Першы трэнер Кальцова лічыць, што яго гібель звязаная з сямейнымі праблемамі

«Я ведаю ўсю сітуацыю». Найлепшая сяброўка Сабаленкі заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым у Маямі

«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
22.03.2024
Наша Ніва, вы сур’ёзна ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031