Знайсці
20.03.2024 / 13:239РусŁacБел

«Я ведаю ўсю сітуацыю». Найлепшая сяброўка Сабаленкі заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым у Маямі

Нягледзячы на трагедыю з Канстанцінам Кальцовым Арына вырашыла ўдзельнічаць у прадстаўнічым турніры ў Маямі. У ноч на пятніцу яна возьме старт з другога раўнду. Прычым яе суперніцай будзе найлепшая сяброўка, іспанка Паўла Бадоса.

Бадоса і Сабаленка. Фота: сацсеткі Арыны Сабаленкі

Менавіта Паўла дапамагла Канстанціну Кальцову зладзіць сюрпрыз з нечаканым з'яўленнем перад Арынай у Дубаі. У снежні 2022 года, скарыстаўшыся перапынкам у чэмпіянаце КХЛ, тады яшчэ трэнер уфімскага «Салавата Юлаева» прыляцеў да сваёй каханай, піша «Камсамолка».

І вось цяпер, пасля трагічнай гібелі Кальцова, Бадоса павінна выйсці на матч супраць Сабаленкі. Журналісты спыталі ў Паўлы на прэс-канферэнцыі, ці была ў яе магчымасць пагаварыць з Арынай? Бадоса адзначыла адразу ж, што не хацела б абмяркоўваць гэтую тэму, але дадала:

— Учора я шмат з ёй размаўляла. І сёння раніцай таксама. Так што я ведаю, праз што яна праходзіць. Я ведаю ўсю сітуацыю, што адбываецца. Мяне гэта крыху шакуе, бо яна мая найлепшая сяброўка, і я не хачу, каб яна пакутавала. Гэта вельмі цяжкая сітуацыя. Да таго ж гуляць супраць яе яшчэ і нязручна. Я не хачу гэта абмяркоўваць. Яна мая найлепшая сяброўка, і я абяцала ёй гэта.

Тое, што адбылося ў Маямі, абмяркоўвалася не толькі пасля матчу Бадосы. Журналісты цікавіліся і меркаваннем экс-першай ракеткі свету датчанкі Каралін Вазняцкі.

Каралін заўважыла, што яна не можа ўявіць, што цяпер адчувае Арына:

— Я кажу гэта і хачу плакаць. Гэта такая жудасная сітуацыя. Я звярнулася да яе і сказала, што буду побач, калі ёй што-небудзь спатрэбіцца. Я люблю Арыну, яна выдатны чалавек. Яна заўсёды такая шчаслівая і адкрытая. Бачыць, як яна праходзіць праз гэта — жахліва. Я нават не магу ўявіць, што яна цяпер перажывае. Кожны смуткуе па-свойму. Калі яна сёння праходзіла міма, я дала ёй прастору. Але дала зразумець, што я побач. Я і ўсе мы гатовыя ёй дапамагчы.

@nashaniva Ответ пользователю @user3484843178397 Сяброўка Сабаленкі Паўла Бадоса заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым #беларусь#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси#хоккейбеларусь#соболенко#чпбеларусь#хкдинамоминск♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

Кальцоў з'ехаў з «Салавата Юлаева» пасля размовы на павышаных танах, падпісаўшы заяву аб звальненні

Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?

«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
25
Ха-ха
11
Ого
11
Сумна
50
Абуральна
58
6
коля соучастник /адказаць/
20.03.2024
Место вам дамы на пожизненом в гомельской колонии, как соучастницы по захвату власти с усатым
20.03.2024
A žoncy nichto ź ich nie spačuvaje... Jak i niama jaje zusim.
0
Жэншчыны/адказаць/
21.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031