Знайсці
18.03.2024 / 14:5410РусŁacБел

Грамадскі транспарт у Мінску атрымае прыярытэт на святлафорах

Той, хто часта ездзіць на грамадскім транспарце, напэўна ведае, як непрыемна аказацца ў сітуацыі, калі патрэбны аўтобус, тралейбус ці трамвай позніцца. Каб прывесці графік у парадак, у Мінску вырашылі пратэставаць прыярытэтную сістэму руху.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

«Калі аўтобус, тралейбус ці трамвай адстае ад зададзенага графіка, ён «просіць» у сістэмы прыярытэтны праезд, — патлумачыў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч. — За пэўную адлегласць да святлафора (напрыклад, 300 метраў) грамадскі транспарт у аўтаматычным рэжыме падае сігнал. Пасля гэтага чырвонае святло змяняецца зялёным. Аўтобус праехаў — і цыкл працы святлафора вяртаецца да штатнага. Далей праграмнае забеспячэнне зноў аналізуе графік. І калі транспарту трэба яшчэ раз праехаць святлафор з прыярытэтам, сістэма зноў запытае такую магчымасць. У будучыні падобная схема дазволіць у тым ліку адчувальна паменшыць інтэрвалы».

Начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Віталь Саўц удакладніў: «Мы не гаворым пра тое, што на ўсіх святлафорах транспарт будзе праязджаць прыярытэтна, заўсёды на зялёны. Сістэма ў цэлым можа гэта зрабіць. У будучыні, калі такое пытанне ўстане, то гэта лёгка рэалізаваць. Але можа здарыцца такая сітуацыя, калі на скрыжаванні сустрэнуцца два прыярытэтныя аўтобусы. Тады першым праедзе той, які, на думку перавозчыка, больш важны для транспартных зносін. Прыярытэт будзе прадастаўляцца на праблемных вуліцах у частцы руху грамадскага транспарту. Неабходнасць прадастаўлення прыярытэту на тым ці іншым скрыжаванні будзе залежаць і ад агульных умоў руху асабістага транспарту».

Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме і апрабуецца на трамвайным руху.

«Па некаторых маршрутах ужо сабралі водгукі, — дадаў Віталь Саўц. — На працягу месяца мы правядзем параўнанне па розных паказчыках, уключаючы час сутак, дні тыдня і іншыя нюансы, каб атрымаць поўную карціну. Глабальная наша мэта заключаецца ў тым, каб чалавек мог карыстацца грамадскім транспартам хутка і эфектыўна і разумеў: сеўшы на аўтобус ці тралейбус, ён не спозніцца на працу ці кудысьці яшчэ».

Чытайце таксама:

У Мінску з'явяцца новыя трамваі

«Хутка абавяжуць ставіць відэакамеры на нашых кухнях і ў спальнях». Беларусы выказаліся пра новаўвядзенні ў таксі

Трэцяй лініяй мінскага метро карыстаецца менш за 2% пасажыраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Мясникович/адказаць/
18.03.2024
Максим Дизайнер, так дело в том, лукашист, что это правильно, если ограничить разумно. Но вы ведь все через жопу делаете, вот в чем проблема.
19.03.2024
Бывай, "зялёная хваля"
0
Максим Дизайнер/адказаць/
19.03.2024
Максим Дизайнер,

Согласен со всеми комментариями. Коптящие корчи нужно убирать из города, и засаживать шоссе яблонями. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031