Знайсці
16.03.2024 / 19:485РусŁacБел

Стала вядома, якія грошы турысты пакідаюць у мінскіх гатэлях і апартаментах

Сярэдні тарыф на жыццё турыстаў у мінскіх гатэлях і апартаментах сёлета складае 66 даляраў за суткі. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі са спасылкай на даныя сэрвісу анлайн-браніравання Ostrovok.ru.

Мінск. Здымак ілюстрацыйны

Сярэдні перыяд паміж браніраваннем аб'екта размяшчэння і паездкай склаў 31 дзень. Паказчык вырас у параўнанні з мінулым годам на 44%. Такім чынам, турысты цяпер пачалі складаць больш доўгатэрміновыя планы.

У сярэднім у Мінску турысты жывуць 2,5 дня. Сярэдні чэк — 168 даляраў.

У параўнанні з мінулым годам на сэрвісе анлайн-браніравання Ostrovok.ru у паўтара разы вырасла колькасць аб'ектаў размяшчэння ў Беларусі. Цяпер гэта каля 3 тыс. варыянтаў, з іх 80% — апартаменты і кватэры.

Паводле даных агрэгатара, 88% браніраванняў у Беларусі — ад турыстаў з Расіі, 8% — беларусаў, 1,5% — жыхароў краін Балтыі, 3% — з іншых рэгіёнаў. Таксама з дапамогай пляцоўкі размяшчэнне ў Беларусі браніруюць кітайцы. Іх доля складае 0,3%.

У 2022 годзе жыццё ў мінскіх гатэлях каштавала ад 18 да 120 даляраў за нумар у суткі.

Чытайце таксама:

«У яе вельмі мудры погляд». У мінскім гатэлі паселяць экзатычную птушку

Турысты з якіх краін, апроч Расіі і Кітая, браніравалі мінскія гасцініцы ў 2023 годзе

У мінскім крутым гатэлі ўжо больш за тры гады жыве італьянец. І з'язджаць не збіраецца

У Беларусі запрацаваў новы сэрвіс анлайн-браніравання гатэляў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Максим Дизайнер/адказаць/
17.03.2024
SHOS

Это новый российский букинг.
1
Woodoo /адказаць/
17.03.2024
Максим Дизайнер, ты в Риме был когда-нибудь, .....? Или ты цены с рИзанью перепутал?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2024
Woodoo

Не был конечно. В тырнете читал. Как и ты, пол жизни коровам хвосты под Лепелем в родовом облезлом гнезде, с дыркой в земле вместо толчка, прокрутил.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031