Знайсці
11.03.2024 / 18:152РусŁacБел

Чыноўнік расказаў пра папулярнасць у Беларусі «Дзікага палявання»

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Белкніга» Уладзімір Матусевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 сакавіка паведаміў, які беларускі твор найбольш прадаецца ў кнігарнях гэтай сеткі ў апошнія гады. 

Кадр з фільма «Дзікае паляванне караля Стаха» («Беларусьфільм», 1979 год)

«З літаратуры на беларускай мове (мы не бярэм вучэбную і вучэбна-метадычную, зразумела, што ў яе больш высокія наклады) кнігі Уладзіміра Караткевіча, і яго твор «Дзікае паляванне караля Стаха». Гэта самая прадаваная кніга на працягу двух апошніх гадоў», — сказаў Матусевіч.

Паводле ягоных слоў, кніга вытрымала некалькі перавыданняў.

Чытайце таксама:

Якія аўдыякнігі слухаюць беларусы? Найпапулярнае з Audiobooks.by

Оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» ўжо можна паглядзець на ютубе

«Кнігі-медытацыі сталі феноменам года ў Беларусі». Падвялі вынікі чытацкіх упадабанняў года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Вуяціч/адказаць/
11.03.2024
Не надо врать. Каласы пад сярпом тваім, працяг гэтай кнігі - Зброя і Зямля пад белымі крыламі. Вось гэтыя тры кнігі Караткевіча карысталіся і карыстаюцца вялікім попытам.
0
Аскольд/адказаць/
11.03.2024
Дзікае паляванне Шарамета?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031