Знайсці
22.12.2023 / 23:491РусŁacБел

Оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» ўжо можна паглядзець на ютубе

З сённяшняга вечара на ютуб-канале Беларускага свабоднага тэатра можна паглядзець оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Відэа будзе даступна толькі тры дні: 22, 23 і 24 снежня.

Фрагмент з оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Фота: facebook/nikolai.khalezin

Прэм'ера оперы прайшла 15 верасня на сцэне лонданскага тэатра Barbican.

Музыку да яе напісала Вольга Падгайская, лібрэта — Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры — Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэограф — Марыя Сазонава.

Галоўныя ролі выконваюць Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна. 

Чытайце таксама:

У YouTube пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе доўжыцца тры дні

Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі

«Ашаламляе». Крытыкі ў захапленні ад «Дзікага палявання караля Стаха»

«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Сяргей/адказаць/
25.12.2023
Вялікуб асалоду атрымаў, 2 разы паглядзеў, спампаваў. Вельмі ўдзячны за такую магчымасць! Незвычайнага шмат! Музыка падабалася (адразу малюе разлад і трывожнасць) харэаграфія, выбар на роль Свеціловіча жанчыны, фальцэт Вароны. Галоўны герой вельмі знешне падабаўся, мае вельмі беларускі выгляд, і на ролю Яноўскай таксама знайшлі прыгажуню з выдатным голасам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера