Знайсці
10.03.2024 / 19:487РусŁacБел

Гулец БАТЭ пасля гола пабег святкаваць да трэнера супернікаў. Што было далей?

Трылер у чвэрцьфінале Кубка Беларусі па футболе.

У нядзелю мінскае «Дынама» прымала дома барысаўскі БАТЭ ў рамках матча ў адказ 1/4-фіналу Кубка Беларусі па футболе. Першая гульня скончылася мінімальнай перамогай мінчукоў.

Лік адкрыў футбаліст жоўта-блакітных Алег Нікіфарэнка. Пасля забітага мяча ён пабег святкаваць да лаўкі «Дынама» і асабіста да трэнера Вадзіма Скрыпчанкі.

Эмоцыі Нікіфарэнкі звязаныя з тым, што летась ён гуляў за «Дынама» і быў вымушаны пакінуць клуб праз канфлікт з галоўным трэнерам. 

Фота: Прэсбол

Дэмарш маладога футбаліста ледзь не прывёў да бойкі на полі.

Асноўны час гульні скончыўся з лікам 2-3 на карысць БАТЭ, што перавяло яе ў экстратаймы (3-3 па суме дзвюх сустрэч). У серыі пенальці больш паспяховымі аказаліся гульцы «Дынама». Адзіны 11-метровы не рэалізаваў Алег Нікіфарэнка.

БАТЭ ўпершыню з 1999 года не прабіўся ў кваліфікацыю еўракубкаў.

Чытайце таксама:

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы

Чыноўнік Мінспорту выпадкова раскрытыкаваў стан спраў у беларускім спорце

Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
11
Ха-ха
37
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
2
Вольга/адказаць/
11.03.2024
Пасля дваццатага - на ўвесь рэжымны спорцік - н*сраць.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
11.03.2024
Это просто бомба!
0
Аматар/адказаць/
11.03.2024
Як там, трыбунка яшчэ ня ные, што Дынама зноў усіх купіла? Гэта ж чарговы малады гулец з талантам узроўня зборнай перайшоў з Дынама ў Батэ на вялікія грошы. Але як вядома калі няма дысцыпліны, калі гулец бухае, няма і выніка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930