Знайсці
08.03.2024 / 20:001РусŁacБел

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

Эманюэль Макрон абяцае «непахісную падтрымку» ў абароне суверэнітэту суседняй з Украінай краіны.

Мая Санду і Эманюэль Макрон. 7 сакавіка 2024 года. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Як піша The Financial Times, двухбаковыя пагадненні падпісаны праз тыдзень пасля таго, як Прыднястроўе звярнулася па эканамічную дапамогу да Масквы, што нагадвае заклік сепаратыстаў усходу Данбасу ў пачатку расійска-ўкраінскага канфлікту ў 2014 годзе. У апошнія дні расійскія афіцыйныя асобы параўноўвалі праеўрапейскае кіраўніцтва Малдовы з кіраўніцтвам Украіны.

«Сёння лінія фронту — гэта Украіна ў бітве за Еўропу, за ўсё, што нам дарагое і што мы абараняем. На карту пастаўлена наша агульная бяспека. Калі агрэсара не спыніць, ён будзе працягваць, і лінія фронту будзе ўсё бліжэй. Бліжэй да нас. Бліжэй да вас», — цытуе выданне словы прэзідэнта Малдовы Маі Санду пасля падпісання пагаднення ў Парыжы.

У сваю чаргу Эманюэль Макрон запэўніў, што Францыя будзе аказваць «непахісную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Малдовы.

Абароннае пагадненне ўключае ў сябе размяшчэнне французскага ваеннага прадстаўніка ў Малдове, а таксама праграмы навучання і пастаўкі зброі. Парыж таксама паабяцаў інвеставаць у малдаўскія энергетычныя праекты, прыродныя рэсурсы і чыгуначны транспарт.

Чытайце яшчэ:

Макрон гатовы адправіць армію Францыі пасля прарыву фронту да Адэсы ці Кіева

Кіраўнік разведкі Малдовы заявіў пра планы Расіі перашкодзіць яе ўступленню ў ЕС

Ці можа Расія анексаваць Прыднястроўе?

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Mafkees 43/адказаць/
08.03.2024
Ну Макронище молодец,разошелся не га шутку. То чего в Европе на сегодняшний день так не хватает так это лидерства и ответственности. Я это даже у себя на работе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031