Знайсці
05.03.2024 / 22:068РусŁacБел

Беларус у Літве ляцеў з хуткасцю да 200 км/г, цяпер у яго праблемы

Дарожная паліцыя Віленскай акругі спыніла на трасе грамадзяніна Беларусі, які груба парушыў правілы дарожнага руху, ствараючы небяспеку для іншых яго ўдзельнікаў, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны

4 сакавіка ў 19.30 гадзін у Салечніцкім раёне на дарозе Вільня-Ліда літоўская паліцыя заўважыла пазадарожнік з беларускімі нумарамі, які вельмі небяспечна манеўраваў. Машына імчалася ў бок Вільні на хуткасці каля 200 км/г, абганяла іншыя транспартныя сродкі не зважаючы на суцэльную лінію, для іншых удзельнікаў руху ў гэтым была яўная небяспека.

Кіроўца парушаў ПДР нават нягледзячы на тое, што на гэтай дарозе стаяць пасты кантролю хуткасці, якія вымяраюць сярэднюю хуткасць на пэўным адрэзку.

Урэшце беларуса спынілі паліцэйскія, якія ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў. За небяспечныя паводзіны і парушэнне ПДР кіроўцу пагражае штраф ад 170 да 230 еўра і пазбаўленне правоў на 3-6 месяцаў.

Чытайце таксама:

У Польшчы кіроўцы прыкрываюцца беларусамі, каб не плаціць штрафы за перавышэнне хуткасці

Паглядзіце, на які рызыкоўны абгон пайшоў 87-гадовы кіроўца пад Заслаўем ВІДЭА

Трактар Belarus трапіў у ДТЗ у Нямеччыне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёлуп за рулём /адказаць/
06.03.2024
Хіба ж гэта праблемы. Праблемы былі б калі яго наматала на асьвятляльны слуп
0
Вантробы быдлана/адказаць/
06.03.2024
Ёлуп за рулём , калі б наматала, то праблема была б вырашана.
0
Влад/адказаць/
06.03.2024
Так Чиж всё же прорвался?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031