Знайсці
02.03.2024 / 23:3225РусŁacБел

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі

2 сакавіка ў Палацы спорту прайшоў канцэрт «Песня года Беларусі», на якім уручалі музычныя прэміі. У намінацыі «Найлепшы аўтар слоў» другі год запар перамагла Ганна Сялук.

Ганна Сялук — творчы псеўданім жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі, сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі. Калі раней пра яе паэтычныя таленты ведалі толькі ў вузкіх колах, то ў апошнія гады яна робіцца ўсё больш публічнай асобай і ўжо, бадай, цвёрда і непахісна заняла пазіцыю галоўнай паэткі-песенніцы лукашэнкаўскай Беларусі.

Мяркуючы па рэестры інтэлектуальнай уласнасці, за тры няпоўныя гады нявестка Лукашэнкі стварыла 106 песень, сярод іх «Ах, Аляксандр», «Бульба-дэнс» і гімн Генеральнай пракуратуры.

Апошнім часам яе творчасць стала атрымліваць і афіцыйнае прызнанне з боку дзяржавы. У канцы мінулага года свёкар Сялук узнагародзіў яе спецыяльнай прэміяй «за вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў». 

Чытайце таксама:

Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

Расследавальнікі выявілі схемы дзейнасці Анатоля Тарнаўскага — мультымільянера, які працаўладкаваў Ганну Лукашэнка (Сялук)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
40
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10
0
аналоговнет/адказаць/
03.03.2024
а нуда. чего это я... ИИ денег стоит. а негры бесплатно
0
На бязрыб'е і рак рыба./адказаць/
03.03.2024
На бясптич'е і дупа салавей.
0
даведка/адказаць/
03.03.2024
Возле Анны Селук так и трутся разные генералы да министры...
https://i.ibb.co/2WjGKcg/general-i-Natasha.png
https://i.ibb.co/jW9SxWj/Ministr.png
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031