Знайсці
26.02.2024 / 14:045РусŁacБел

У Наваполацку мужчыну арыштавалі за стары допіс пра гібель Рамана Бандарэнкі

Яго затрымалі днём 14 лютага пасля таго, як міліцыянт правёў маніторынг сацсетак.

У жыхара Наваполацка ў сацсетках знайшлі даўні допіс у памяць пра забітага сілавікамі Рамана Бандарэнку. Мужчыну затрымалі і адправілі на «суткі», пра гэта стала вядома з пастановы суда, піша «Люстэрка».

Паводле матэрыялаў справы, на старонцы мужчыны ва «УКантакце» была выяўленая публікацыя за 2020 год: фатаграфія Рамана Бандарэнкі з бел-чырвона-белымі стужкамі ў руках і подпіс «Не забудзем!». Гэты допіс знайшоў 26 студзеня 2024 года міліцыянт Наваполацкага ГАУС, які праводзіў «маніторынг» сацсетак.

Мужчыну затрымалі днём 14 лютага. На яго склалі пратакол паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. На думку міліцыі, новапалачанін, размясціўшы публікацыю на сваёй старонцы ў адкрытым доступе, выказаў свае «грамадска-палітычныя інтарэсы» без дазволу выканкама, а значыць, правёў несанкцыянаванае пікетаванне.

Затрыманага змясцілі ў ІЧУ. Суд адбыўся на наступны дзень, 15 лютага. Мужчына прызнаў віну і не адмаўляў, што размясціў гэты пост.

«Суд прыходзіць да высновы аб тым, што вышэйпаказанае дзеянне, здзейсненае В., сведчыць аб публічным выразе ім грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў», — гаворыцца ў судовым рашэнні.

Вынесла яго «суддзя Б.» — верагодна, гэта сумна вядомая наваполацкая суддзя Зінаіда Балаболава, на рахунку якой больш за сотню палітычна матываваных рашэнняў па адміністрацыйных артыкулах.

Жыхару Наваполацка ў выніку прызначылі сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Святар Ігар Кавальчук з Рагачова не выйшаў на волю

Васіля Палякова судзілі трэці раз. За кратамі ён знаходзіцца ўжо 30 дзён

Пастара з Новалукомля зноў затрымалі. Ён маліўся за Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
9
1
этані/адказаць/
26.02.2024
Влад, дзіўна, што яшчэ паўстаюць такія пытанні
26.02.2024
У супрацоўнікаў Ленінскага РАУС г. Гродна мною выяўлены спасылкі на экстрэмісцкія рэсурсы за прыкладна 2013-2017 годы у сац. сетцы "У Кантакце". Прашу правесьці маніторынг соц. сетак усіх супрацоўнікаў згаданага РАУС на ўтрыманьне экстрэмісцкіх матэрыялаў у іхніх акаунтах, выявіць тых, хто распаўсюджвае экстрэмісцкія рэсурсы, залішыць іх званьняў, службовых кватэр і адправіць на Гая адбываць іх законныя суткі ва ўмовах не па законе, а па "спецуказаньнях" без нармалёвай ежы, без матрасаў, у кайданках і з пад'ёмам па тры разы на ноч, ну, карацей кажучы, у тых жа ўмовах, у якія нас зьмяшчалі супрацоўнікі даннага РАУС, а кіраўнік згадана РАУС Канстанцін Смалякоў, які нейкі час таму кіраваў РУУС на Гая, відавочна, асабіста аддаваў гэтыя спецуказаньні. Тым ня менш дапусьціў працу экстрэмістаў у сваім падразьдзяленьні, таму яго неабходна тэрмінова звольніць за неадпаведнасьць займанай пасадзе і таксама зьмясьціць на суткі ў сваі ж родныя пенаты за пакрыцьцё экстрэмістаў. Калі што, скрыншоты са старонак у кантакце мною зроблены, каб не дапусьціць зьнішчэньня доказаў злачынстваў.
1
від на адлегласці /адказаць/
26.02.2024
Sinus, пальцы ў дзверы і пагодзішся, што на фота з Бен Ладэнам ты справа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031