Знайсці
25.02.2024 / 18:055РусŁacБел

Беларусы разгромна прайгралі ў матчы за 3-е месца чэмпіянату свету па пляжным футболе

Іран быў мацнейшы з лікам 6:1.

За першыя тры хвіліны гульні іранцы забілі два прыгожыя мячы ўдарамі праз сябе, першы тайм скончыўся з лікам 0:2.

У другой траціне матчу Іран забіў яшчэ тройчы. У трэцім тайме каманды абмяняліся галамі. 

Такім чынам зборная Беларусі па пляжным футболе стала чацвёртай на чэмпіянаце свету. Гэта найлепшы вынік каманды за ўвесь час.

Беларус Ігар Брышцель стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 12 галамі.

У фінале сёння ўвечары італьянцы сустрэнуцца з бразільцамі.

Чытайце таксама:

Беларускія пляжныя футбалісты прайгралі ў паўфінале чэмпіяната свету італьянцам

Зборная Беларусі па пляжным футболе сенсацыйна выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

Беларускія пляжныя футбалісты выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіяната свету

Сёння зборная Беларусі бярэ старт у досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Федзя/адказаць/
25.02.2024
Порадовали
1
хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?/адказаць/
25.02.2024
"Іран быў мацнейшы з лікам 6:1"
дык у іх жа там пляж круглы год (сонца) і паўсюль (пясок)
а ў нас што? 
2
Артылерыст, гранатаметацель і гіравік/адказаць/
26.02.2024
Хахаха, памятаеце як іранцаў засудзілі ў Менску ў фінале нейкіх самазванскіх гулень? Вось яны сеньння і парвалі лукашыстаў на анучы пры нейтральных суддзях.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930