Знайсці
26.02.2024 / 09:571РусŁacБел

Чым займаецца ў калоніі былы кіраўнік службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Уцюрын

Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у новым выпуску ТОК расказаў, як выглядае і чым займаецца ў калоніі Андрэй Уцюрын, які адбывае 12-гадовы тэрмін, а таксама пра стаўленне да яго з боку астатніх зняволеных.

Андрэй Уцюрын у сваю бытнасць начальнікам аховы Лукашэнкі. Фота: vsr.mil.by

Сяргей Пятрухін быў затрыманы ў 2020 годзе за два месяцы да выбараў. У 2021 годзе яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Тэрмін мужчына адбываў у калоніі «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсмены. Сярод іх і былы кіраўнік службы бяспекі Лукашэнкі Андрэй Уцюрын.

На словах Пятрухіна, Уцюрын вельмі акуратны, добра выглядае. «У яго такія туфлі былі файныя (ведаеце, як там хочацца мець зручны абутак). І ён такі вельмі акуратны».

Пры гэтым, адзначае Пятрухін, Уцюрын па нейкіх прычынах ходзіць на працу не са сваім атрадам у швейны цэх, а разам з тымі, хто працуе ў больш жорсткіх умовах.

@tokbelarus «Я раней быў звычайным ватнікам. І міліцыя, думаў, нармальная ў нас» Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра пераломны момант у сваім жыцці, калі ён зразумеў, што нешта ў «краіне для жыцця» ідзе не так #брест#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#милициябеларуси#странадляжизни♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Ён з намі хадзіў. Мы займаліся дротам. Не памятаю, што ён там рабіў, бо ён у мяне на вачах не быў. Ён са свайго атраду далучаўся да нашага. І там з нашымі хлопцамі нешта рабіў».

Па словах Пятрухіна, у калоніі «міліцыянтаў і такіх, як Уцюрын, ігнаруюць». Пры гэтым, Уцюрын сам па сабе адзіночка.

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
7
0
менавіта/адказаць/
26.02.2024
Займаецца тым самым, што і на волі - ходзіць-бродзіць, шукае што сп...зіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031