Знайсці
22.02.2024 / 17:153РусŁacБел

Зборная Беларусі па пляжным футболе сенсацыйна выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

Сёння на чэмпіянаце свету па пляжным футболе, што праходзіць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, зборная Беларусі ў 1/4 фіналу згуляла з трохразовым чэмпіёнам свету зборнай Партугаліі.

Фота: АБФФ

Беларусы першымі прапусцілі (0:1), потым тройчы забілі (3:1, хет-трык у Ігара Брышцеля), потым двойчы прапусцілі — 3:3. Асноўны час так і скончыўся (тры таймы па 12 хвілін).

Быў прызначаны дадатковы тайм (таксама тры хвіліны) і беларусы пры канцы забілі пераможны гол: 4:3 (зноў вызначыўся Ігар Брышцель).

У паўфінале Беларусь у суботу згуляе з Італіяй, якая перамагла Таіці з лікам 5:2. Пачатак матчу ў 18:30.

У другім паўфінале згуляюць Бразілія і Іран.

Нават у выпадку паразы ў нядзелю ў беларусаў будзе матч за трэцяе месца.

Зборная Беларусі брала ўдзел у чэмпіянаце свету трэці раз. Першыя два разы яна не змагла выйсці з групы, а гэтым разам выйшла ў плэй-оф з першага месца, атрымаўшы перамогі ва ўсіх трох матчах: Сенегал (6:4), Японію (3:1), Калумбію (4:1).

Ігар Брышцель забіў дзесяць мячоў.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі ўдзельнічае ў досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту + правілы гульні

Экс-зорцы «Барселоны» далі чатыры з паловай гады рэальнай турмы за згвалтаванне

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
0
Апудзіла/адказаць/
22.02.2024
Добра развіваецца тое, куды крэпкія хазяйствяннікі не лезлі
2
Цімох/адказаць/
22.02.2024
Гэта тыя, хто падтрымаў гвалтоўны захоп улады Лукі, ці яны проста так грошы ад яго атрымліваюць.
0
Swrtioa/адказаць/
22.02.2024
Апудзіла, але ёсць адно але
https://by.tribuna.com/be/beachfootball/blogs/3095227-belarus-na-chm-po-plyazhnomu-futbolu-v-plejoff-vyveli-rossiyan/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930