Знайсці
21.02.2024 / 17:05295РусŁacБел

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк некалькі дзён не рэагаваў на смерць у турме аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага, але 20 лютага надрукаваў тэкст на гэту тэму, які, праўда, не столькі пра нябожчыка, колькі пра ягоную ўдаву. Атрымалася як заўсёды вельмі крытычна і бескампрамісна. 

«Дружба і дачыненні паміж імперцамі звычайна заканчваюцца забойствамі. Трагладзіты пажыраюць адзін аднаго. Гэта правіла. Асабліва калі трагладзіты счэпяцца ў спэцслужбах. Тут вам і Скрыпаль, і Літвіненка, і Прыгожын, і Навальны. Гэты апошні, які трапіў пад «зачыстку» — быў імперац і ненавіснік беларушчыны, які пераплюнуў бы Пуціна, калі б хто яго падняў на гару», — адразу расстаўляе Пазняк кропкі над «і».

Паводле меркавання ветэрана беларускай палітыкі, рэальны ўплыў Навальнага на расійскую палітыку «быў роўны нулю», а забілі яго толькі дзеля таго, «каб з ніадкуль не ўзнікалі кухаркі».

Далей пад бязлітасную крытыку патрапіла ўдава загінулага палітыка — Юлія Навальная:

«І тут, як у Шэкспіра, — «яшчэ цела не астыць паспела…», як з'явілася мадам Навальная (трэба яе бачыць), пакуль што без партрэта пад пахай і аб'явіла: ка мне, кто са мной — прадолжім дело Навального. Я продолжу его барьбу… (Якую «барбу»)».

Адносна спробаў Юліі Навальнай працягваць справу мужа Пазняк не хавае іроніі:

«Словам, калі казаць коратка пра раша-вадэвіль з трупамі, то мадам рызыкуе. Месца ўжо занятае. Ды і ў Эўразвязу бюджэт не гумовы. Хаця стандарты дазваляюць і паўторы, і рэплікі, і за словы плаціць. Працягвайце барбу, спадары імперцы. Нет вайне! Пуцін, верні мужа (можно деньгамі)! Такая камедыя на сцэне ў імперцаў».

Тым не менш, сітуацыя ўсё ж стварае пэўную небяспеку, калі «прыглядзецца ўважліва, улічыць абставіны вайны і засведчыць занепакоенасць магчымай перспектывай гэтай асобы ў зашораным лібер-свеце Еўропы». Тым больш што «прысутнасць канторы ў гэтым праекце бачна няўзброеным вокам. Гэтак жа як і ў манерах «мадам» пішчыць ФСБ (уплыў асяроддзя)».

«Калі гэта сапраўды праект «кухарка-2», і калі яго праштурхнуць ліберальнай Еўропе, то можна будзе павіншаваць усялякіх гаспод Каспаравых і іншых «харошых рускіх» за мяжой с пріобретеніем. О чём сожалелі, о чём мечталі, то і получілі. Магчыма раскрыецца нават тое — навошта раптам знішчылі агента Навальнага», — робіць з усяго гэтага выснову Зянон Пазняк.

Чытайце таксама:

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

«Зянон Пазняк — той чалавек, з якім пайшоў бы на піва». Валер Кавалеўскі расказаў у інтэрв'ю пра палітычнае і чалавечае

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
94
Панылы сорам
134
Ха-ха
11
Ого
10
Сумна
7
Абуральна
52
21
Зянон/адказаць/
25.02.2024
Zmicier, сказаў нуль і зліўся
3
Язэп Маркавіч/адказаць/
27.02.2024
Не хачу абмяркоўваць Навальных, але Каспараў - вельмі разумны і інтэлігентны чалавек. На фоне Каспарава Зянон - нявыхаваны калгаснік, у якога пацёк дах.
0
Лагічна /адказаць/
09.04.2024
Зянон ўсё правільна напісаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031