Знайсці
21.02.2024 / 09:53РусŁacБел

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Антон Чычкан будзе гуляць за колісь слаўную кракаўскую «Віслу», якая зараз выступае ў другім дывізіёне футбольнага чэмпіянату.

Фота: прэс-служба «Віслы»

Працоўнае пагадненне падпісана да 4 чэрвеня і мае опцыю падаўжэння.

Антон Чычкан гуляў гуляў за БАТЭ, з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, «Уфу», тбіліскае «Дынама», з якім выйграў чэмпіянат Грузіі.

Мінулы сезон правёў у «Дынама» з Батумі, з якім таксама выйграў золата чэмпіянату Грузіі. Згуляў за клуб 21 матч, у якіх прапусціў 20 мячоў (чатыры паядынкі адстаяў на «нуль»).

Кракаўская «Вісла» — 13-разовы чэмпіён Польшчы (апошні раз у 2011-м), больш тытулаў толькі ў «Легіі» (15), «Руха» і «Гурніка» (па 14). У сезоне 2021-2022 заняла 17-е месца і пакінула вышэйшы дывізіён. У мінулым сезоне ў першай лізе фінішавала 4-й.

Пасля 20 праведзеных матчаў знаходзіцца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы, адстаючы ад лідзіруючых «Аркі» і «Тыхі» на 3 балы. Каманды, што зоймуць першае і другія месцы, атрымаюць прамыя пуцёўкі ў Экстраклас (вышэйшы дывізіён), каманды з 3-га па 6-е месцы разыграюць адну пуцёўку ў плэй-оф.

У другім дывізіёне ў беларусаў ёсць прадстаўніцтва: «Заглэмбе» з Сасноўца ў студзені ўзначаліў Аляксандр Хацкевіч. Клуб займае апошняе месца ў табліцы.

У Экстракласе (вышэйшым дывізіёне) двое беларусаў: гэта Ілля Шкурын у «Сталі» і Яўген Шыкаўка ў «Кароне».

Чытайце таксама:

Футбаліст падаў пазоў на €1,25 мільёна з жанчын, якія абвінавацілі яго ў згвалтаванні

Беларускія пляжныя футбалісты выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіяната свету

Памёр аўтар пераможнага гола ў фінале ЧС-1990 Андрэас Брэме

На сайце «Заглэмбе» каля прозвішчаў Хацкевіча і Залеўскага змясцілі БЧБ-сцягі замест чырвона-зялёных

Мбапэ заключыў кантракт з «Рэалам» да 2029 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930