Знайсці
13.02.2024 / 20:384РусŁacБел

У Расіі мужчына купіў мінералкі, адпіў глыток і памёр

У Расіі спынілі продаж мінералкі «Джэрмук». У адной з бутэлек гэтай мінеральнай вады аказаўся воцат, у выніку чаго памёр жыхар Уладзікаўказа — сталіцы рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія.

Пра прыпыненне продажу некалькіх партый мінеральнай вады «Джэрмук» заявілі ў прэс-службе Расспажыўнагляду.

Такое рашэнне прынялі пасля таго, як 65-гадовы жыхар Уладзікаўказа, выпіўшы мінералкі, атрымаў апёк стрававода. У бутэльцы выявілі воцат, заявіў 12 лютага кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла.

13 лютага мужчына, які атруціўся, памёр у бальніцы, паведаміў Мяняйла.

Між тым у розніцу ў рэгіёны Расіі паступіла 2,5 мільёна бутэлек «Джэрмука» гэтай партыі.

Сапраўдная мінеральная вада «Джэрмук» разліваецца ў Арменіі.

Чытайце таксама:

Бутэлька пітной вады за сотні даляраў — новы трэнд сярод багатых. За што яны плацяць?

Навошта на нарадах Лукашэнкі шклянкі з вадой накрываюць накрыўкамі?

У літоўскіх крамах знайшлі тавары з Беларусі, нягледзячы на санкцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
3
4
Вася/адказаць/
13.02.2024
Нам в принципе плевать что там во владиковказе, главное чтоб эту отраву сюда не привезли
2
Максим Дизайнер /адказаць/
13.02.2024
Гарэлка-сіла, мінералка-магіла!!
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
14.02.2024
Бременские пираты, навошта Арменія, з утылізацыяй і Украіна ня блага спраўляецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031