Знайсці
11.02.2024 / 17:156РусŁacБел

Лойка — пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея. Глядзіце «Ток»

Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі.

У вялікай гутарцы «Ток» Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення.

У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.

І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:38 — разгром TUT.BY

03:24 — стасункі з чыноўнікамі

06:27 — «Калі б быў жывы Зісер»

08:37 — чаму Лойку ўзялі ў закладніцы

11:54 — як затрымалі

14:21 — як адбываліся перамовы па вызваленні

19:33 — як гэта — хаваць у Беларусі яўрэя

22:18 — пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі

26:29 — як удалося вывезці маму 76 гадоў

28:16 — пра Зісера

29:55 — як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост»

33:31 — «У мяне да Радзімы складанае стаўленне»

37:15 — TUT.BY — гэта вялікі правал дзяржСМІ

40:01 — пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву

47:53 — што б сказала Золатавай

51:47 — чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io

52:48 — «Я б хацела, каб ратавалі мяне»

56:14 — пра свой праект Plan B

56:52 — «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў»

1:00:02 — што б хацеў атрымаць Лукашэнка

1:02:57 — праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях

1:06:03 — чаму расчаравалася ў Турчыне

1:06:32 — пра пазіцыю Румаса

1:06:55 — хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі

1:08:21 — пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі

1:09:11 — «Качанава ўмее сябе прадаць»

1:10:03 — Макей — прабеларускі і самастойны

1:11:00 — пра наступныя прэзідэнцкія выбары

1:12:11 — пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям

1:13:27 — якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі

1:14:20 — якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады

1:14:47 — «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт»

1:16:02 — кашалькі Лукашэнкі

1:19:46 — самы заможны чалавек Беларусі

1:20:28 — пра Шакуціна і Алексіна

1:23:10 — чаму Лукашэнка кінуў Чыжа

1:24:59 — чаму Бабарыка паставіў усё на кон

1:26:04 — чаму беларусы дагэтуль не маюць па $500

1:28:42 — пра звальненне Чалага

1:32:26 — пра стваральніка «Жоўтых зліваў»

1:38:42 — БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі

1:41:38 — «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць»

@tokbelarus «Что мы получим? В Беларуси задержали всех человек?» Журналистка Ольга Лойко поделилась мнением о политзаключенных в Беларуси #Беларусь#лукашенко#александрлукашенко#милициябеларуси#новостибеларуси#политзаключенные#беларусьновости#беларусы♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Чытайце таксама:

Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

Былая рэдактарка Tut.by запусціла новае медыя — Plan B

«Жудасная бездапаможнасць». У зняволенай журналісткі «Тутбай» Вольгі Лойкі памёр бацька, а сястра прайшла цяжкое лячэнне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
0
Янка/адказаць/
11.02.2024
Новый темник из апешечки, расейскую, як і беларускую апазіцыю нельга разглядаць аднолькава. Я не бачу ніякіх праблем сябраваць з Гары Каспаравым, з Жаннай Нямцовай альбо з Русланам Левіевым. І да "Дажджу" прынцыповых пытанняў таксама няма нават хай і мелі месца кропкавыя інцэдэнты з латыскімі ўладамі, якія адначасова дзесяцігоддзямі заплюшчвалі вочы на дзейнасць агенткі ФСБ Жданок альбо карумпаваных лабістаў неасавецкіх дыктатур з партыі Saskana.
Праблема ў іншым. У "добрых расейцаў" няма шансаў. Бо большасць іх дагэтуль не зразумела, што карані праблем Расеі знаходзяцца ў яе імперскім характары. А тое, што Расея няздольная ператварыцца з імперыі ў федэрацыю кшталту ЗША - выдатна дэманструе гісторыя адносінаў Масквы з нацыянальнымі рэгіёнамі кшталту Татарстану, Башкортастану і г.д.
0
Влад/адказаць/
12.02.2024
С неё такая же "политическая" как из известной субстанции пуля!
0
Kałamuć/адказаць/
14.02.2024
Miascovy "ruski mir" va ŭsioj "pryhažości". NN, skažy, navošta heta?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера