Знайсці
01.02.2024 / 10:042РусŁacБел

Буданаў: Атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру могуць вырасці

Цяпер, са слоў Буданава, расійскае цывільнае насельніцтва, нарэшце, бачыць рэальную карціну вайны.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны выказаў здагадку, што атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру могуць узрасці. Ён не пацвердзіў і не зняпраўдзіў дачыненне Украіны да нападаў беспілотнікаў у Расіі, сказаўшы, што такія аперацыі «цалкам магчымыя», — заявіў Буданаў у інтэрв'ю CNN.

«Гіпатэтычна, існуе план, па якім усё гэта адбываецца. І я лічу, што гэты план уключае ўсе асноўныя аб'екты крытычнай інфраструктуры і аб'екты ваеннай інфраструктуры Расійскай Федэрацыі».

Цяпер, са слоў Буданава, расійскае цывільнае насельніцтва, нарэшце, бачыць рэальную карціну вайны.

«Яны бачаць палаючыя нафтабазы, разбураныя будынкі заводаў і фабрык… Гэта ўсё ідзе на карысць», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
А можа і не?/адказаць/
01.02.2024
Калі вырастуць, прыйдзеш раскажаш
0
Андрусь/адказаць/
01.02.2024
Улічваючы, што балістычнах ракетаў Украіне даваць не хочуць, а неяк адказваць на тэрарызм расійцаў патрэбна - то выкарыстанне БПЛА - аптымальны шлях.. Пры гэтым, мы бачым, што ніводны ўкраінскі дрон не патрапіў у расіі ў жылыя дамы, лякарні ці школы. Адзінае, калі яны проста над цэнтрам Белгарада самі збіваць пачалі, то аскепкі пападалі на ялінку. Але то такэ! Усе іншыя - дакладна ў нафтабазы, НПЗ, караблі ці склады зброі. Атрымліваецца, што кардонны дрон больш высокадакладны, чым хвалёны рашкаўскі "Іскандэр" за амаль мільён баксаў.
Поспеху украінцам у распрацоўцы і выкарыстанні гэтае зброі! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031