Знайсці
02.02.2024 / 01:02172РусŁacБел

«Не падымайце галавы, бо ідуць рэпрэсіі. Стаіць задача вынішчыць 10% актыўнай часткі нацыі» — Пазняк

З нагоды пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага супраць расійскіх уладаў, якое пацярпела паражэнне, лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк выказаў сваё бачанне перспектыў развіцця падзей у сучаснай Беларусі.

У інтэрв'ю Радыё Свабода, згадваючы паўстанне Кастуся Каліноўскага, Пазняк адзначыў, што яно моцнае не сваімі вынікамі, а ідэяй. «Кастусь паказаў, што з Расіяй трэба змагацца сілай. І потым увесь час змагаліся сілай».

Зянон Пазняк падкрэслівае, што галоўная сіла будучых перамен — унутры Беларусі. Задача нацыянальных сіл — рабіць усё для таго, каб гэты дух там мацаваўся. Але як гэта рабіць у сённяшніх умовах?

«Мы былі маладымі, студэнтамі ў 60-я гады. Мы чыталі беларускія кніжкі, Багдановіча, Каліноўскага, рабілі самвыдат, перадавалі адзін аднаму. Ніхто нічога не ведаў. Таму барацьба магчыма ў любых умовах, нават у турэмнай камеры. Усё магчыма, калі ёсць мэта, дух, разуменне, што трэба рабіць, і ёсць надзея», — адзначыў палітык.

Пазняк лічыць, што цяпер у параўнанні з мінулым, ёсць вялікія магчымасці. «Ёсць інтэрнэт, ёсць розум у галаве, уменне аналізаваць, разуменне таго, што такое рэжым, Расія. Людзі бачаць, робяць вывады. Няхай гэты тарфяны пажар гарыць. Трэба назапашваць пэўныя сродкі, якія неабходны для барацьбы — матэрыяльныя, духоўныя, арганізацыйныя».

Пазняк лічыць, што «рэжымная сітуацыя ў Беларусі нестабільная» і на нейкім этапе такая палітыка дасць збой. І таму да гэтага трэба рыхтавацца.

А цяпер Пазняк раіць «не падымаць галавы», бо ідуць рэпрэсіі. Улады паставілі знішчыць усю актыўную частку нацыі, якая ў выпадку Беларусі, па ацэнках Пазняка, складае каля 10% насельніцтва.

«Гэта павінны разумець у Беларусі, таму што там жыве народ. Мы жывем у эміграцыі, сярод другога грамадства. Мы можам толькі ім дапамагаць. Усё вырашаецца ў Беларусі. І там зʼявіцца сапраўдны нацыянальны лідар. <…> Мы павінны спадзявацца толькі на сябе, на сваю збройную сілу. Ніхто нам не дапаможа акрамя нас саміх. Калі мы будзем моцныя, калі заявім сілу, тады нам будуць памагаць»,

— лічыць Зянон Пазняк.

Чытайце яшчэ:

Пазняк: Беларусы ўнутры краіны маўчаць і чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць

У навагоднім віншаванні Пазняк звярнуўся да прыхільнікаў Лукашэнкі і чыноўнікаў

«Адмоўныя персанажы гавораць па-расейску». Зянон Пазняк прэзентаваў зборнік п’ес

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
146
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
8
3
Хмм/адказаць/
07.02.2024
100%, я таксама лічу, што люстрацыя - абавязкова.
4
Хмм/адказаць/
07.02.2024
Агага, а дзе санкцыі на лукашэнкаўскiх варышак? Чаму іх няма? Чаму сем'і лукашэнкаўскіх варышак і карнікаў спакойна ездзяць за мяжу, спакойна там вучацца і працуюць, грошы возяць. Нават няма санкцый на калоніі, у якіх палітвязняў прымушаюць бясплатна працаваць - вырабляць мэблю, якая пастаўляецца ў Еўропу. Карныя структуры - прадаюць мэблю, зробленую рукамі палітвязняў, ў Еўропу і на гэтыя грошы праводзяць рэпрэсіі. Я лічу, што з гэтымі санкцыямі, проста нехта нажываецца. І, як казаў ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, заганяе нас яшчэ больш у Расею.
18
Маянэз/адказаць/
07.02.2024
Адзін і той пазнякаўскі бот спаміць за грошы. І нікі цяжка яму ўжо прыдумляць-Ага, Хмм, Гыгыгы,100%, ЯНКА, Пытанне, а працаваць, спаміць, яму трэба, грошы Пазняком пералічаны. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031