Знайсці
30.01.2024 / 18:5643РусŁacБел

Бізнэсвумен даведалася, колькі каштуе размяшчэнне назвы яе крамы на фасадзе «Грын Сіці». Сума яе шакавала

Бізнэсвумен Вольга Глеб, жонка футбаліста Вячаслава Глеба, мае ўласны брэнд жаночага адзення. Крамы Moshe ёсць у трох гандлёвых цэнтрах Мінска. У інстаграме Вольга распавяла, што калі даведалася, колькі плаціць за шыльду ўласнай крамы на фасадзе «Грын Сіці», то здзівілася.

Скрыншот сторыс у інстаграме Вольгі Глеб

— Ведаеце, нядаўна даведвалася, колькі мы плацім за нашу шыльду на гандлёвым цэнтры «Грын». Калі шчыра, я была ў шоку. Ці то я не ведала гэтага раней, ці то што… Хутчэй за ўсё, шыльды хутка не будзе, бо гэта ненармальна. Гэта як дзве вельмі добрыя зарплаты супрацоўнікаў (напрыклад, летась брэнд шукаў швачку на заробак ад 1700 рублёў. — «НН»), — паскардзілася ў сторыс Вольга.

Жанчына спадзяецца, што пакупнікі і так ведаюць пра існаванне яе крамы жаночага адзення ў «Грын Сіці» і знойдуць яе нават без шыльды.

Скрыншот сторыс у інстаграме Вольгі Глеб

Вольга паскардзілася на тое, што цяпер не вельмі проста ўтрымліваць краму ў гандлёвым цэнтры. У якасці доказу бізнэсвумен паказала, што вялікая крама побач з ёй зачынілася.

Брэнд Moshe існуе з 2016 года. Па словах Вольгі, да 30 гадоў яна жыла жыццём свайго мужа футбаліста Вячаслава Глеба, а потым рашыла запусціць сваю справу.

У ранейшых інтэрв’ю Вольга распавядала, што ёй вельмі падабаецца добра апранацца. Калі на чарговай вечарыне яна атрымала шмат кампліментаў наконт сваёй сукенкі, задумалася: а чаму б не пачаць прывозіць у Мінск цікавыя мадэлі.

Далей жанчына пачала вывучаць асартымент кітайскіх сайтаў. Скінулася з мамай і сястрой па 200 даляраў і замовіла восем сукенак. Жартавала, што спецыяльна набывала менавіта тое адзенне, якое падышло па памеры ёй і сястры — каб у выпадку няўдачы проста пакінуць сукенкі сабе і нікому не расказваць пра няўдалы праект.

Але ж мадэлі хутка раскупілі — першымі пакупніцамі сталі знаёмыя, якія прыязджалі на прымерку проста ў кватэру Вольгі. Потым яна пазычыла ў мужа на пашырэнне бізнэсу дзве тысячы даляраў, якія вярнула праз паўгода.

Праз нейкі час жанчына пачала адшываць адзенне ў Беларусі. Кажа, што, па-першае, дастаўка займала шмат часу, а па-другое, фігуры кітаянак і беларусак адрозніваюцца, таму некаторыя сукенкі расчароўвалі. 

Вольга казала, што яе штомесячны даход роўны зарплаце сярэднестатыстычнага беларускага футбаліста Вышэйшай лігі і што яна зарабляе ўжо больш, чым яе муж.

Чытайце таксама:

Айцішніца, бізнэсвумен, блогерка. Кім працуюць жонкі беларускіх футбалістаў?

Жонка Вячаслава Глеба сцвярджае, што з яе крамы скралі 5000 рублёў

Ад паказаў Victoria’s Secret і вокладак Vogue да здымак у Сафіі Копалы. Беларускія мадэлі, якія скарылі сусветныя подыумы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
12
Ха-ха
60
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
11
0
о дно/адказаць/
02.02.2024
а я вот не слежу, но думаю - а че это у меня все время убывает?
а у вас значить прибывает? 🤔 закон сообщающихся сосудов?
02.02.2024
сами себе противоречите. не следите но положение дел знаете и даже раздумываете. значит следите. ещё и в мой заглянуть хотите. больше в одноклассниках сидите да чаи гоняйте.
0
с молоком матери/адказаць/
02.02.2024
кажуць, вскормлён быу ихны гений няней нейкай там... аднекуль там

адкуль пэуна и чэрпау
не толькі малако
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера