Знайсці
26.01.2024 / 17:299РусŁacБел

«Не апраўдала надзей». Палякі патлумачылі, чаму прыпынілі візавую праграму Poland. Business Harbour

Міністэрства замежных спраў Польшчы выдала афіцыйнае тлумачэнне адносна таго, чаму з 26 студзеня спыняецца выдача візаў Poland. Business Harbour.

У паведамленні польскага МЗС гаворыцца, што рашэнне аб прыпыненні праграмы Poland. Business Harbour прыняў міністр Радаслаў Сікорскі. Як паведамляецца, праграму не адновяць, «пакуль не будуць прынятыя пастановы для забеспячэння належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія з'яўляюцца яе бенефіцыярамі».

«Паводле ацэнкі Міністэрства замежных спраў, праграма Poland. Business Harbour не апраўдала ўскладзеных на яе надзей. Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаныя пярэчанні з нагоды выкарыстання віз, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, несумяшчальных з яе ўмовамі», — падкрэсліваюць польскія дыпламаты.

Іншаземцы (у тым ліку беларусы), якія прэтэндуюць на працу ў IT-сектары ў Польшчы, па-ранейшаму могуць падаваць заявы на польскую візу на агульных падставах, гавораць у МЗС. Для прадстаўнікоў бізнэс-сектара (асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай) абяцаюць спрашчэнне візавых працэдур.

Пра закрыццё праграмы Poland. Business Harbour стала вядома сёння. Беларусы, чые дакументы пайшлі ў візавыя цэнтры, але не паспелі дайсці да польскіх консульстваў, сёння атрымалі паведамленні з просьбай забраць іх.

Праграма Poland Business Harbour дапамагала спецыялістам ІТ-сферы, стартапам, а таксама цэлым кампаніям пераехаць у Польшчу. Каардынатарамі праграмы былі Міністэрства развіцця, Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю, GovTech Polska, Канцылярыя старшыні ўрада, Міністэрства замежных спраў, Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва і фонд Startup Hub Poland.

Праграма ўключала выдачу нацыянальнай візы D23, юрыдычную падтрымку пры пераездзе, дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання, СЭЗ, інвестарамі, а таксама гранты.

Чытайце таксама:

Польскія візы PBH, здаецца, усё. Візавыя цэнтры просяць забраць дакументы

Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах

Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
14
Абуральна
3
0
Зянон /адказаць/
26.01.2024
Обычный белорус семья рабочих в прошлом коммунисты, Толік, як ты не маскіруйся, але твой партбілет цябе выдае
0
Вася/адказаць/
26.01.2024
Обычный белорус семья рабочих в прошлом коммунисты, не хлусі, які ты беларус, расіянін?
0
былых не бывае/адказаць/
26.01.2024
Обычный белорус семья рабочих в прошлом коммунисты, пшл вон камуняка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031