Знайсці
26.01.2024 / 12:566РусŁacБел

«Цапкала меў шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі. Але жыве ў ідэалагемах рускага свету»

Сузазнавальнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак у інтэрв'ю «Нашай Ніве» выказаў сваё меркаванне аб Валерыю Цапкалу.

У вялікім інтэрв'ю нашаму выданню Андрэй Стрыжак паразважаў пра лёс Валерыя Цапкалы:

«Гэта трагедыя, асабістая трагедыя чалавека, на мой погляд. Бо чалавек на пачатку 1990-х меў вельмі вялікія шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі — амбасадар у ЗША, чалавек малады, эрудыраваны, тэхнакрат».

На погляд Стрыжака, у Цапкалы ёсць некалькі асноўных праблем: «Чалавек так ці інакш жыве ў ідэалагемах «рускага свету», у яго моцная арыентацыя на Маскву, прынамсі ў тых выказваннях, якія ён сабе дазваляў».

Андрэй Стрыжак таксама выказаўся адносна крытыкі Цапкалы яго асабіста:

«Я разумею яго стаўленне да мяне. Няхай выказвае — ён мае на гэта права. Няма ў Беларусі практыкі публічнай дыскусіі, і калі яна такім коштам будзе развівацца, то няхай».

Нагадаем, што Валерый Цапкала перайшоў у апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе. Да таго ён працаваў ягоным памочнікам, а пасля кіраўніком Парка высокіх тэхналогій. Цапкала сабраў неабходную колькасць подпісаў, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, але яго, як і Віктара Бабарыку, не зарэгістравалі. Пасля гэтага ягоная жонка Вераніка Цапкала адыграла, разам са Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай, выключную ролю ў мабілізацыі грамадства на выбары 2020.

Сямʼя вымушана была зʼехаць з краіны. Пад канец 2020 года Валерый Цапкала пачаў шукаць асобных шляхоў-дарог. Ëн увайшоў у кааліцыю з Вольгай Карач і шэрагам іншых дзеячаў другога плана. У 2023 годзе Валерый Цапкала выступіў з крытыкай арганізатараў і ўдзельнікаў «Марафону салідарнасці».

@nashanivanews Лукашэшкаўцы не могуць прадаць канфіскаваную кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў #лукашенко#цепкало#тихановская#светланатихановская#чпбеларусь#беларусьновости#квартира#минск#минсксейчас#продажаквартиры♬ Tomorrow - Adrian Berenguer

Чытайце яшчэ:

«Цапкала — гэта трагедыя. А адлігі не чакайце». Стрыжак — пра палітыкаў і логіку рэпрэсій, свой заробак, памылкі і гонар

Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
3
26.01.2024
Лёлік з-пад Лімасола, факт, бо калі пісалася пра русский мир Цапкалы і іншых у 2020 і 2021 гадах, палітычныя неафіты былі гаторыя загрысці.
26.01.2024
Эюя, ещё Сашу первого похвали в взахлёб. "Как хорошо, что мы страну удержали"
26.01.2024
Эюя, і ў якім месцы Бабарыка ці Калеснікава рускамірцы? Будаваць саюз з [усімі] адэкватнымі суседзямі -- правільна, і ў 2020 годзе Расея з пункту гледжання РБ выглядала адносна адэкватна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031