Знайсці
24.01.2024 / 00:172РусŁacБел

У Мінску рэпрэсавалі галаграму 

Чысткі закранаюць самыя нечаканыя сферы.

Так выглядала галаграма Купалы. Фота: скрын відэа ютуб-канала «3d max and V-ray, Adobe after effects»

Наведнікі Музея Янкі Купалы памятаюць, што экспазіцыя сканчалася магчымасцю паглядзець прыгожа зробленую галаграму. Жывы Янка Купала курыў перад намі, ветліва махаў табе на развітанне. Гэта было міла.

Але ўжо каля паўтара года яе не ўключаюць.

«А дзе ж галаграма?» На гэтае пытанне наведніку ў музеі не адказваюць.

Не, галаграма не хадзіла на дэманстрацыі, не патрабавала свабодных выбараў і аднаўлення законнасці. Але для яе стварэння даўным-даўно зняўся Аляксандр Падабед. Народны артыст Беларусі — цяпер яму 72 гады — разам з калектывам Нацыянальнага акдэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выразіў сваю пазіцыю ў 2020 года. І за гэта папаў у чорныя спісы. Настолькі, што і галаграму ў музеі беларускага класіка загадалі адключыць. Хоць каштавала яна нятанна.

Аляксандр Падабед. Фота kino-teatr.ru

З 2022 года кіраваць музеем паставілі Галіну Галінскую, якая да таго працавала ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Адзін з наведнікаў дазваніўся да яе спытаць пра лёс галаграмы. Дырэктарка Галіна Галінская адказала, што тая пераробліваецца, будзе новы кантэнт. Янка Купала застанецца, але на новай версіі галаграмы. Калі яна з'явіцца, невядома.

Музею сёлета спаўняецца 80 гадоў.

@nashaniva У Мінску прыбралі галаграму Янкі Купалы #беларусь#беларускіцікток#нашаніва#беларусы#новостибеларуси#беларусьновости#янкакупала#купала#минск#минсксейчас♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
68
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
24
1
Ёсік/адказаць/
23.01.2024
Губазікаўцы не запісалі шчэ пакаяльнае відэа з галаграмай? Тэлефануйце хуценька Карпянкову, той сам затрымае яе і запіша.
24.01.2024
Ёсік, Купалу закатавалі да губазікаўцаў іх паплечнікі з кдб. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031