Знайсці
18.01.2024 / 18:276РусŁacБел

«Слова пацана» на салігорскім ТБ. Вядучая правяла эфір у вобразе, які ацэняць фанаты нашумелага серыяла

Калі на працу нельга надзяваць трэнікі, але вельмі хочацца быць у трэндзе.

Фота: скрын з эфіру Салігорскага тэлеканала

Кажуць, што беларускія рэгіянальныя тэлеканалы адсталі ад трэндаў, але вядучая і галоўная рэдактарка ​​Салігорскага ТБ Зоя Міхнавец гатова паспрачацца з гэтым выказваннем. Нядаўна жанчына правяла эфір у пінжаку з лампасамі, якія нагадваюць палоскі на знакамітых трэніках ад Adidas.

Тым самым трапіла адразу ў дзве модныя тэндэнцыі: стылістыку папулярнага серыяла «Слова пацана» і «блоккор» — трэнд, мегапапулярны сярод заходніх зорак.

І, хоць выкананне аўтфіту відавочна пакідае жадаць лепшага, можна аддаць належнае смеласці вядучай, якая абрала такі пінжак у кадр.

@belarus.vibe Калі на працу нельга надзяваць трэнікі, але вельмі хочацца быць у трэндзе #словопацана#солигорск#новостибеларуси#слуцк#беларусьновости#беларусь#белорусы#беларускіцікток#нашаніва♬ Titanic flute fail - Funny/Awesome Vids

Чытайце таксама:

Стараліся, але не выйшла. Стыліст расказала, чаму вобразы сясцёр Груздзевых увойдуць у аналы беларускай моды

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
19.01.2024
Салігорск - беларускае Чыкага
2
Моднік/адказаць/
19.01.2024
Цётка шарыць, а аўтары роліка і НН ахвяры стэрэатыпаў. Калі спартовы брэнд дык што, абавязкова адзенне нейкае для офнікаў і гапаты? Гэта калекцыя adidas energy mode premium essentials, распрацаваная для работы ў офісе.
21.01.2024
А як яна там шарыць у справе прапаганды ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера