Знайсці
06.01.2024 / 15:3515РусŁacБел

«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт

Інфаказачка Вольга Бандарава пачала новы крыжовы паход. Яе ўвагу прыцягнуў канцэрт «Навагодняя спёка» на тэлеканале «НТВ-Беларусь». Ён выйшаў у эфір яшчэ пяць дзён таму, у навагоднюю ноч, але толькі цяпер нехта звярнуў на яго ўвагу інфаказачкі.

Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

У канцэрце выступалі расійскія поп-зоркі Асці, Глюкоза, Дзіма Білан, Ані Лорак, якія ўдзельнічалі ў «аголенай вечарынцы» блогеркі Насці Іўлеевай. Сам факт вечарынкі выклікаў абурэнне шавіністычных колаў у Расіі, але для Беларусі, натуральна, гэта не мае ніякага значэння.

Тым не менш Бондарава рашуча пратэстуе: «Працягнем тэму нахабнага дэманстратыўнага наплявальніцтва на нацыянальную Канстытуцыю і мараль беларускага народа з боку тэлевізіёншчыкаў. … Суграмадзяне, я прашу вас напісаць звароты ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем абараніць культурную прастору Беларусі ад дэструктыву. У Расіі гэтых бл* дзей жорстка выпілавалі. А ў нас Эйсманту можна ўсё? А чаго адразу відэа голай вечарынкі не ўрубіў?».

Іван Эйсмант — муж Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі

Адметна, што ў галаве ў Бондаравай няма ніякага разумення наконт іерархіі беларускай улады — Іван Эйсмант як старшыня Белтэлерадыёкампаніі не падпарадкоўваецца Міністэрству інфармацыі (у адрозненне ад яго калег з АНТ і СТБ). Кіраўнік БТ напрамую адказвае перад Аляксандрам Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Фэйкамёт Прыдыбайла страляе халастымі — рэпосціць «голую вечарынку ў штабе БНФ»

Праваслаўны святар, на якога даносіла Бондарава, з'ехаў з Беларусі і перайшоў у Польскую царкву

Пад атаку Бондаравай патрапіў рэпер Сярога. Прычына вельмі сур'ёзная 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
95
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
4
0
Язэп/адказаць/
07.01.2024
Хмм, гэты дакладна не паставіць. А вось яго жонка з палюбоўнікам маглі б. Ім нават забіваць дазволена. Нешта мне падказвае, што ўсё часцей не кантралюючая сваю кукуху Бондарава неўзабаве зойме ганаровае месца побач з Чэчкай. І над ёй таксама будзе стаяць Лебедзева, ліць кракадзілавы слёзы і ўзгадваць сапраўдную патрыётку.
07.01.2024
Ну вот если бы не "Наша нiва"  я бы про инфоказачек и не знал бы совсем. Ну зачем о ней писать?
08.01.2024
Мост,  а если никакой крыши нет и ее боятся потому что привыкли?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930