Знайсці
04.01.2024 / 20:22РусŁacБел

З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?

У пачатку студзеня на свежых здымках, якія турысты апублікавалі ў сацсетках, выданне Katolik.life заўважыла, што дакумента аб апячатванні на дзвярах больш няма. У той час як мінімум да 25 снежня, на Божае Нараджэнне, ён яшчэ быў.

Апошнія 15 месяцаў дзверы Чырвонага касцёла ў Мінску былі апячатаныя — мінчане і турысты прывыклі бачыць цэнтральны ўваход у храм з прылепленай паперай і пячаткамі адміністрацыі Маскоўскага раёна. Касцёл быў апячатаны 26 верасня 2022 года пасля пажару пры дзіўных абставінах.

Што ж адбываецца цяпер, калі паперка аб апячатванні знікла? Калі храма не адкрылі, то, можа, туды пусцілі рабочых для правядзення намечаных уладай рамонтных работ? Раней было заяўлена, што пачатак будаўнічых работ па праекце рэканструкцыі плануецца ў 1 квартале 2024 года, які ўжо пачаўся.

Аднак у каталіцкай парафіі святога Сымона і святой Алены, куды звярнуўся па каментар Katolik.life, адказалі, што пакуль не заўважылі якіх-небудзь работ у храме. Па звестках вернікаў, праектна-каштарысная дакументацыя яшчэ праходзіць узгадненні і работы могуць пачацца не раней за вясну. Напярэдадні вернікі прасілі дапусціць іх да работ па рэканструкцыі.

Мінскі гарвыканкам і адміністрацыя Маскоўскага раёна пакуль нічога не паведамлялі на гэты конт. Што ж тады з пячаткай на дзвярах? Магчыма, хтосьці яе сарваў, альбо гэта зрабілі самі ўлады з нейкай прычыны.

Чытайце таксама:

З'явіліся свежыя фотаздымкі Чырвонага касцёла. Відовішча бязрадаснае

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа

У Мінгарвыканкаме расказалі, калі адновіць дзейнасць Чырвоны касцёл

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031