Знайсці
20.12.2023 / 17:2319РусŁacБел

Парафія мінскага Чырвонага касцёла апублікавала ліст «чараўніку Аляксандру Рыгоравічу»

У парафіі закрытага ўладамі мінскага Чырвонага касцёла, у якой каля 10 тысяч чалавек, застаецца толькі маленькая плябанія, адключаная ад камунікацый, — вернікам даводзіцца прывозіць туды ваду. А частка парафіян напісала ліст «чараўніку», піша Katolik.life.

На сайце мінскай рыма-каталіцкай парафіі Святога Сымона і Святой Алены 20 снежня апублікавалі свежую інфармацыю. У ёй адзначаецца, што ўжо другі год запар вернікі парафіі пазбаўленыя магчымасці праслаўляць нованароджанага Хрыста ў сваім родным касцёле, закрытым ужо 15 месяцаў.

«Працягваем шчыра прасіць Госпада, каб як мага хутчэй было адноўлена парафіяльнае жыццё ў нашым храме (…) Шчыра дзякуем тым, хто дапамагае нашым святарам сваім дзяжурствам у плябаніі, куды штодня звяртаюцца людзі ў розных духоўных патрэбах. Няхай Гасподзь аддзячыць вас, паважаныя браты і сёстры, якія рэгулярна ўжо на працягу года, прывозяць гарачую і халодную ваду ў плябанію для розных патрэб. Нашы святары штодня моляцца за сем'і нашых дабрадзеяў, якія ў цяжкі час выпрабавання для нашай парафіі не засталіся абыякавымі», — гаворыцца ў аб'явах.

Святую Імшу «Пастэрку» для парафіі Святога Сымона і Святой Алены будуць адпраўляць 24 снежня а 19 гадзіне ў архікатэдральным касцёле, там жа 25 снежня а 15-й адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Акрамя таго, парафія апублікавала ліст, які падаецца дзіўным. Ён складзены на рускай мове ад імя бацькоў дзяцей, якія настаялі на такім лісце, сцвярджаецца ў паведамленні. Каму адрасаваны адкрыты ліст, канкрэтна не гаворыцца, але звяртаюцца яго аўтары да «Аляксандра Рыгоравіча», на якога «спадзяюцца як на чараўніка».

Раней парафія не раз звярталася да вышэйшых чыноўнікаў Беларусі — просьбы аб адкрыцці храма заставаліся без адказу.

У публікацыі называецца агульная колькасць парафіян Чырвонага касцёла — каля 10 тысяч чалавек, сярод якіх больш за паўтары тысячы дзяцей.

Чытайце таксама:

Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з днём нараджэння

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
39
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
19
20.12.2023
Пусть икону Луки повесят и молятся на него. Тогда он, может, и снизойдет до них. Вот же позорище. Во все эти церкви приличному человеку заходить противно.
4
"Нехай павесяць и моляцца" ну это уже финиш/адказаць/
20.12.2023
Mar, ваш комментарий как истинная суть белорусов. Не буду уточнять какая а то модерация возможно не пропустит.
1
Пастар Шлаг/адказаць/
21.12.2023
Чего злые такие, а навошта вам маліцца? Не грашыце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031