Знайсці
25.10.2023 / 16:58РусŁacБел

У Мінгарвыканкаме расказалі, калі адновіць дзейнасць Чырвоны касцёл

Падчас прыёму грамадзян намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран закрануў пытанне мінскага Чырвонага касцёла, які стаіць зачынены ўжо больш за год. Паводле чыноўніка, рэканструкцыя храма вядзецца паводле плану, работы ў ім, маўляў, не спыняліся ні на адзін дзень.

Чырвоны касцёл у Мінску. Фота: Aliaksandr Antanovich / vecteezy.com

«Падрыхтаваная праектная дакументацыя, і ў першым квартале 2024 года павінны пачацца работы ў будынку. Пасля іх завяршэння будзе прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці касцёла», — цытуе Арцёма Цурана агенцтва «Мінск-Навіны».

Доступ у храм улады закрылі пасля таго, як 25 верасня 2022 года ў касцёле святога Сымона і святой Алены нібыта здарыўся пажар. Гарадскія ўлады пасля гэтага прынялі рашэнне забараніць усе мерапрыемствы ў Чырвоным касцёле, пакуль там не будуць ліквідаваныя ўсе недахопы. Пасля таго ўжо больш за год касцёл не могуць наведваць вернікі і турысты, бо, з пункта гледжання ўладаў, усе неабходныя з пункта гледжання гарадскіх уладаў работы яшчэ не праведзеныя. 

У той жа час і вернікі парафіі, і грамадскасць сумняваюцца, што прычыны закрыцця доступу да касцёла — чыста тэхнічныя і лічаць, што тут з вялікай верагоднасцю можа ўздзейнічаць палітычны фактар.

Чытайце таксама:

Год як закрыты Чырвоны касцёл. Колькі чакаць яшчэ?

Святары наведалі Чырвоны касцёл. Што яны там пабачылі

У Чырвоны касцёл паставілі «крызіснага менеджара». Гэта можа быць умова лукашэнкаўцаў

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў дворнікам пры Чырвоным касцёле 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
27
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031