Знайсці
29.12.2023 / 16:4428РусŁacБел

Дамен tut.by канчаткова забралі ва ўладальнікаў

Дачка заснавальніка партала tut.by Юрыя Зісера Яўгенія Чарняўская паведаміла ў сацсетках, што ўлады Беларусі «адхапілі» ў яе дамен tut.by, а таксама іншыя з ім звязаныя дамены, што належалі сям'і Зісера і заснаванай ім кампаніі: afisha.by, jenny.by, newstut.by, rebenok.by, tutby.by.

Паводле слоў Чарняўскай, справу правялі за паўтара тыдня ў аднабаковым парадку, а каб неяк гэтаму супрацьстаяць, патрэбна была яе асабістая прысутнасць у Беларусі. Сама жанчына даўно жыве ў Ізраілі, а нядаўна за мяжу выехала і яе маці, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Фармальным парушэннем паслужылі няправільныя пашпартныя звесткі ў асабістым кабінеце hoster.by, якія дыстанцыйна выправіць не ўдавалася. Звароты ў службу падтрымкі hoster.by выніку не мелі. Як вынікае з паведамлення, 29 снежня 2023 года ААЦ прыняў рашэнне пра ануляванне запісу аб рэгістрацыі даменных імёнаў afisha.by, jenny.by, newstut.by, rebenok.by, tutby.by і tut.by.

Заснавальнік партала tut.by і ўладальнік даменаў Юрый Зісер памёр пасля цяжкай хваробы 17 мая 2020 года, а сам партал, найбольш папулярны ў Беларусі, быў знішчаны ўладамі ў ліпені 2021 года. Частка кіраўніцтва была арыштаваная, генеральная дырэктарка партала Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава ў сакавіку 2023 года былі асуджаныя на 12 гадоў зняволення. Супрацоўнікі, якім удалося выехаць за мяжу, аб'яднаныя цяпер вакол сайта «Люстэрка». 

Чытайце таксама:

У Tut.by з'явіўся новы ўладальнік? Хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена 

Дзевяць фігурантаў «справы Tut.by» памілаваў Лукашэнка

Мужнасць. Марыну Золатаву намінавалі на прэмію «Рэпарцёраў без межаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
31
1
Влад/адказаць/
29.12.2023
Ваня, а у вас есть сомнения что в  Тихановская выйграла? Думаете в 20-м Ермошина правильно посчитала? Ци шо? 
5
Woodoo Cult /адказаць/
30.12.2023
За Свабоду!, да, бизнес был физически завязан на Беларуси. Сервера Хостер.бу, на котором зиссер 20 лет делал бабло на беларусиках, попутно сливая инфу оац. А тупые хомячки до сих пор люстэрка читают. Горбатого могила исправит, а дурачка....
2
Ваня/адказаць/
30.12.2023
Влад, есць. Ды і сканчаецца яе нібыта кадэнцыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031