Знайсці
29.12.2023 / 14:154РусŁacБел

Попыт на вінілавыя кружэлкі ў Брытаніі дасягнуў піку з 1990 года

Растуць таксама продажы касет, якія, здавалася, канулі ў лету ў пачатку 1990-х.

Тэйлар Свіфт, напэўна, самая яркая зорка сучаснай поп-музыкі. Фота: Buda Mendes / TAS23 / Getty Images for TAS Rights Management

Па даных гандлёвай групы British Phonographic Industry (BPI), у параўнанні з мінулым годам продажы кружэлак выраслі на 11,7% — да 5,9 млн адзінак.

Самым прадаваным стаў перазапісаны альбом Тэйлар Свіфт «1989», на другім месцы новы альбом гурта Rolling Stones «Hackney Diamonds».

Продажы касет таксама застаюцца высокімі, перавышаючы 100 тысяч адзінак чацвёрты год запар.

Хоць прыкладна 80% запісанай музыкі ў свеце па-ранейшаму спажываецца ў лічбавым выглядзе праз стрымінгавыя платформы, вініл набірае папулярнасць.

Меламаны адзначаюць яго калекцыйны патэнцыял, а аўдыёфілы — лепшую якасць гуку.

BPI заявіла, што гэтаму таксама спрыялі папулярнасць незалежных музычных крам і адраджэнне сеткі музычных крам HMV, якая зноў адкрыла свой галоўны маркет на Оксфард-стрыт у Лондане ў лістападзе гэтага года пасля чатырохгадовага перапынку.

У спісе самых прадаваных вінілавых альбомаў 2023 года дамінуюць новыя рэлізы. У дзясятку найлепшых увайшлі выканаўцы Эд Шыран, Льюіс Капальдзі і Лана Дэль Рэй.

Аднак класічныя альбомы таксама паказалі выдатны вынік. Вялікім попытам карыстаюцца, напрыклад, альбом «Rumours» англа-амерыканскага гурта Fleetwood Mac, створанага ў 1967 годзе, і хіт усіх часоў «The Dark Side Of The Moon» гурта Pink Floyd, але не студыйны, а запісаны жыўцом падчас выступу гурта на стадыёне Уэмблі ў 1974 годзе.

Тры альбомы Тэйлар Свіфт — «1989», «Speak Now» і «Midnights» — увайшлі ў дзясятку самых прадаваных лонгплэяў у Вялікабрытаніі ў гэтым годзе.

«Speak Now» і «1989» былі перазапісаны ў рамках кампаніі па аднаўленні кантролю над творчасцю Свіфт пасля таго, як інвестыцыйная кампанія купіла яе арыгінальныя запісы ў 2019 годзе.

«Я перазапісала свае першыя шэсць альбомаў, бо хацела вярнуць сабе правы на ўласную творчасць пасля таго, як змяніла гуказапісвальную кампанію», — распавяла спявачка на шоу Грэма Нортана Бі-бі-сі.

Топ-10 самых прадаваных вінілавых альбомаў 2023:

  • Тэйлар Свіфт — «1989 «(перазапіс)
    Rolling Stones — «Hackney Diamonds»
    Лана Дэль Рэй — «Did You Know There's a Tunnel Under Ocean Blvd»
    Тэйлар Свіфт — «Speak Now» (перазапіс)
    Fleetwood Mac — «Rumours»
    Blur — «The Ballad of Darren»
    Pink Floyd — «The Dark Side of the Moon»
    Тэйлар Свіфт — «Midnights»
    Алівія Радрыга — «Guts»
    Льюіс Капальдзі — «Broken by Desire to be Heaven Sent»

У BPI кажуць, што продажы касет, якія практычна выйшлі з ужытку ў пачатку 1990-х гадоў, таксама пачалі расці.

Што тычыцца CD, то, па словах спецыялістаў, тут слушней казаць не пра рост попыту на іх, а пра запаволенне спаду іх продажаў: у 2023 годзе было прададзена каля 11 млн кампакт-дыскаў.

Альбом This Life брытанскага поп-гурта Take That стаў самым прадаваным CD 2023 года. Самы папулярны альбом, запісаны на касету, — «Guts» Алівіі Радрыга.

«Хоць продажы кружэлак у апошнія 16 гадоў растуць, прыемна бачыць стабілізацыю попыту на кампакт-дыскі, а таксама тое, што новыя пакаленні меламанаў улюбляюцца ў касеты. Гэта дае людзям больш чым калі-небудзь выбар у сродках атрымліваць асалоду ад сваёй любімай музыкай», — кажа кіраўнік кампаніі BPI Джо Твіст.

У 1990 годзе пяцёрка самых папулярных вінілавых кружэлак у свеце выглядала так:

  • «But Seriously» Філа Колінза
    «The Immaculate Collection» Мадонны
    Канцэртны альбом трох тэнараў — Хасэ Карэраса, Пласіда Дамінга і Лучана Павароці
    «The Very Best» Элтана Джона
    «Soul Provider» Майкла Болтана

Чытайце таксама:

Time назваў чалавека года. Выбар досыць нечаканы (або чаканы)

«Аватары, якія дыхаюць агнём». Галаграмная тэхналогія ABBA падорыць неўміручасць гурту Kiss

Тэйлар Свіфт стала мільярдэркай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
29.12.2023
Трэ хутка пісаць Рычарду Брэнсану, мо ў яго на складзе нешта засталося...
2
bhagawan/адказаць/
29.12.2023
spačatku mnie padavałasia heta prosta duraściu, ale heta bołš padobna na nadźmańnie finansavaha puchira. viniłavyja dyski kupłajyć mienavita jak finansavaje ŭkładańnie.
1
Влад/адказаць/
29.12.2023
А чаму лiчбавы дыск вле вiнiлавая кружэлка?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031