Знайсці
28.12.2023 / 21:1210РусŁacБел

Вальфовіч засвяціўся на балі Лукашэнкі з дарагім гадзіннікам

Лукашэнкаўскі военачальнік абраў аксесуар коштам большым за 13 тысяч даляраў.

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч старанна падышоў да выбару касцюма для традыцыйнага навагодняга балю Лукашэнкі. Аўтфіт вайскоўца, наколькі можна разгледзець, найхутчэй упрыгожваў швейцарскі гадзіннік класа «люкс» Breitling Transocean Chronograph.

Аксесуар выраблены з 18-каратнага ружовага золата і дапоўнены скураным раменьчыкам. Актуальная цана такой мадэлі — 13,5 тысячы даляраў.

Дарэчы, гэта не адзіны дарагі гадзіннік у калекцыі высокапастаўленага сілавіка. У пачатку снежня чыноўнік з'явіўся на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю з дня прыняцця Канвенцыі ААН «Аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго», у гадзінніку з устаўкамі з жоўтага золата, падобнага да Rolex Datejust.

Купіць такі можна за 8 тысяч даляраў.

Як і Дзмітрый Баскаў, Вальфовіч ідзе насуперак беларускаму чыноўніцкаму трэнду не з'яўляцца перад Лукашэнкам з дарагімі рэчамі. 

Аляксандр Вальфовіч нарадзіўся ў Казані ў сям'і вайскоўца. У 1988-м скончыў Маскоўскую вышэйшую камандную вучэльню. У гэтым родзе стварылася цэлая вайсковая дынастыя: бацька Аляксандра Вальфовіча скончыў службу ў званні падпалкоўніка, а сын служыць у беларускім войску. 20 студзеня 2020 года ўказам Лукашэнкі Вальфовіч быў прызначаны першым намеснікам міністра абароны, а затым — дзяржсакратаром Рады бяспекі Беларусі.

Чытайце таксама:

Як вальсіравалі Дзмітрый Баскаў і Наталля Эйсмант на навагоднім балі Лукашэнкі

Другой суседкай на балі Лукашэнка абраў дзяўчыну ўзросту сваёй унучкі

На навагоднім балі Лукашэнка пасадзіў побач з сабой афіцэра

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
0
са лу н лі сі ца/адказаць/
29.12.2023
Афэлак Неверагодны , эта дзела ўрэмені ) 
0
ай ничэво ви не понимайти/адказаць/
29.12.2023
часы - эта типа статус в усских бизьнес кругах
0
Памыляешся, як заўсёды /адказаць/
29.12.2023
Афэлак Неверагодны , ты вывучаў іх целы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера