Знайсці
18.12.2023 / 17:483РусŁacБел

УСУ згортваюць некаторыя аперацыі з-за недахопу снарадаў і скарачэння заходняй дапамогі

Камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі паведаміў агенцтву Reuters, што Узброеныя сілы Украіны сутыкнуліся з недахопам артылерыйскіх снарадаў і згарнулі некаторыя ваенныя аперацыі з-за недахопу замежнай дапамогі, піша «Украінская праўда».

«Ёсць праблема з боепрыпасамі, асабліва постсавецкімі (снарадамі) — гэта 122 мм, 152 мм. І сёння гэтыя праблемы існуюць па ўсёй лініі фронту.

Аб'ёмы, якія мы маем сёння, не дастатковыя для нас сёння, улічваючы нашы патрэбы. Таму мы іх пераразмяркоўваем. Мы перабудоўваем задачы, якія ставілі перад сабой, і робім іх меншымі, таму што нам трэба іх забяспечыць», — адзначыў Тарнаўскі.

Камандуючы ўдакладніў, што ўкраінскія вайскоўцы на паўднёва-ўсходнім фронце перайшлі да абароны на адных участках, але спрабуюць наступаць на іншых. Ён дадаў, што расійскія войскі таксама маюць праблемы з боепрыпасамі, але не раскрыў дэталяў.

Чытайце таксама:

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расіяне збілі свой уласны самалёт

Украіна змяніла стратэгію, адмовіўшыся ад прыярытэту ў выглядзе адваявання акупаваных Расіяй тэрыторый — Bild

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
16
Абуральна
11
0
Ага /адказаць/
18.12.2023
Снарады трэба берагчы: кідаць толькі на Маскву.
18.12.2023
Война - не схватка мечей, а схватка кошельков. Сказано что-ли в 15 веке, одним известным рыцарем.
6
Москаль/адказаць/
18.12.2023
Ага , думаю можно еще застрелиться 😂
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031