Знайсці
18.12.2023 / 13:2610РусŁacБел

Беларуска вярнулася з-за мяжы праз «камісію па вяртанні» — з ёй зрабілі відэа на СТБ і ўсё роўна будуць судзіць

Прапагандысты апублікавалі інтэрвʼю з Таццянай Собаль. Як паведамляецца, жанчына вярнулася з Польшчы на радзіму праз «камісію па вяртанні». На яе заведзена крымінальная справа за пратэсты 2020 года. 

Таццяна Собаль. Скрын відэа

На відэа СТБ яна кажа, што выйшла на праезную частку сфатаграфавацца, але не перакрывала дарожны рух. Яна гаворыць, што пасля 2020 года жыла са страхам, бо прыходзіла інфармацыя, што ўвесь час шукаюць, «тых, хто хадзіў».

Нягледзячы на вяртанне праз камісію, Таццяну чакае суд — ёй інкрымінуюць «народны артыкул» — ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Жанчына знаходзіцца на волі пад закладам.

Чытайце таксама:

Генпракуратура распавяла пра чарговае пасяджэнне «камісіі па вяртанні»

На БТ паказалі доктара, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію генпракурора Шведа

Генпракуратура сцвярджае, што некаторых людзей, якія звярталіся ў камісію па вяртанні, ужо пусцілі на радзіму

Васкрасенскі расказаў, што камісія па вяртанні будзе працаваць ціха і незаўважна. І арыгінальна патлумачыў, што стаіць за словамі Лукашэнкі «паўзком, на каленях» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
37
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
28
18.12.2023
Влад, "Чему бы жизнь нас ни учила, Но сердце верит в чудеса". Правда, сегодня лучше жить разумом!
0
Лалала/адказаць/
18.12.2023
Поверил колхозным обманщикам - значит сам виноват. Лесоруб рубит лес, стоматолог лечит зубы, шофёр водит автомобиль, а обманщик обманывает. Так мир устроен.
Что не так?
0
Рэжым жым-жым/адказаць/
18.12.2023
Калі на волі пад закладам, то выглядае, што не будуць садзіць. Але ж праблема не ў тым, пасодзяць яе ці не. Праблема, што тэрор не спыняецца. І гэтая жанчына, якую публічна і беспадстаўна прынізілі, могуць заўтра зноў "пусціць у абарот" рэпрэсійнай машыны. На чужыне жыццё не цукар, але ж дома яшчэ горш. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031