Знайсці
16.12.2023 / 19:355РусŁacБел

«Не заўжды». Спявак Vinsent прэзентаваў кранальную песню пра вяртанне дадому

Беларускі спявак Vinsent выдаў новы сінгл і кліп на песню «Не заўжды». Гэта кранальная песня пра вяртанне дадому. У кліпе зняліся зорныя купалаўцы Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева.

Vinsent адзначае, што для яго гэта вельмі асабістая гісторыя:

«Кожны чалавек павінен мець дом. Свой куток на зямлі, дзе ён пачуваецца дома. Хачу пажадаць беларусам, каб яны змаглі як найхутчэй пабачыць сваіх родных і блізкіх. А тым, хто мае такую магчымасць, каб цанілі тое, што маюць.

Калісьці мне бабуля расказала прытчу пра тое, што цёмныя часы заўсёды мінаюць, і я веру ў гэта, што ўсё наладзіцца».

Акторка Зоя Белахвосцік кажа, што песня кранула яе сэрца:

«Мне адразу спадабалася песня, таму я з задавальненнем пагадзілася ўзяць удзел у кліпе. Сцэнар вельмі арыгінальны, і сустрэча на здымачнай пляцоўцы з беларусамі, якіх ведаеш, з якімі працавала, стварыла цёплую, родную атмасферу!

Як быццам мы апынуліся на востраве Беларусь. Спадзяюся, калісьці так і будзе, мы вернемся ў Дом, а дом — гэта спакой, упэўненасць і радасць!»

Песня даступная на ўсіх лічбавых пляцоўках.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя. Лёсы некаторых яе аўтараў склаліся нечакана

Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
6
Васіль/адказаць/
16.12.2023
mikola, не дажывеш, лукаку.
17.12.2023
Васіль, / dasc Bog....sam persy zdohnes.....
0
Свабодны чалавек/адказаць/
17.12.2023
Душэўна і шчыра! Дзякуй вялікі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031